Дэклярацыя Таварыства Беларускае Школы і Беларускага Інстытуту Гасадаркі і Культуры ў справе дамаганьня роднае школы
Дэклярацыя Таварыства Беларускае Школы і Беларускага Інстытуту Гасадаркі і Культуры ў справе дамаганьня роднае школы Дэклярацыя 26 лютага 1936 году Крыніца: Часопіс «Наша Воля», № 4 (5) ад 29 лютага 1936 г., б. 1 |
Дзеля заняпаду культурна-асьветнай працы ў нашым краі, калі шырыцца цемра ў масах Беларускага Народу і пагражае штораз большая небяспека анальфабэтызму для маладога пакаленьня з прычыны нястачы асьветы ў роднай беларускай мове — беларускія культурна-асьветныя арганізацыі: Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры і Таварыства Беларускае Школы, прыступаюць у гэтым 1936 годзе да акцыі дамаганьня беларускіх школаў на землях Заходняй Беларусі, якая знаходзіцца пад уладай Польшчы.
Мы, Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры і Таварыства Беларускае Школы, злучаныя адзінай воляй і жаданьнем нясьці сьвятло навукі беларускім дзецям у роднай мове, будзем разам з шырокімі беларускімі народнымі масамі супольна дамагацца роднай беларускай школы.
У нашай акцыі мы лічым на падтрыманьне ўсей беларускай інтэлігэнцыі, якая душой цесна зьвязана з беларускімі народнымі масамі.
Мы лічым на салідарную дапамогу ў нашай працы з боку ўсіх беларускіх арганізацыяў, а такжа і тых народаў, якія знаходзяцца ў падобным да нас беларусаў палажэньні і таксама імкнуцца пашырыць асьвету ў сваей роднай мове.
Мы лічым такжа на маральнае падтрыманьне з боку праўдзіва дэмократычных кругоў польскага грамадзянства, кругоў навукі і літэратуры, якія помняць гады свайго змаганьня за родную школу, за асьвету ў роднай мове.
Вы верым, што Беларускі Народ, апіраючыся на прыродным праве да асьветы ў роднай мове, а такжа на існуючых школьных законах, выкажа сваю цьвердую волю ў справе дамаганьня роднае школы і ў працягу гэтага 1936 году падасьць школьным уладам дэклярацыі за сваю родную беларускую школу.
Вільня 26 лютага 1936 году.
ГАСПАДАРКІ І КУЛЬТУРЫ
БЕЛАРУСКАЕ ШКОЛЫ