Перайсці да зместу

Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/9/Перапішчык

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Соннэт Перапішчык
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1919 год
Слуцкія ткачыхі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Перапісчык (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Перапішчык.

На чыстым аркушу, прад вузенькім вакном,
Прыгожа літэры выводзіць ен пяром,
Устауляючы паміж іх чорнымі радамі
Чырвоную страку; усякімі цьветамі,
Разнакалернымі галоукамі зьвяроу
І птах нівіданных, спляценнем завіткоу
Ен пакрашае скрозь — даволі есьць снароукі!
Свае шматфарбныя застаукі і канцоукі!
І загалоукі, — усе, — німа куды сьпяшыць.!
Парой ен спыніцца, каб лепяй завайстрыць
Пяро гусінае, і гляне: сьветла сонца
Стаупамі падае праз вузкае ваконца,
І круціцца у іх прыгожы лехкі пыл,
Як сіневаты дым нявідзімых кадзіл;
Рой хмарачак плыве; шырокімі кругамі
У небі ластаукі шыбаюць над крыжамі,
Як жар гарашчымі; а тут каля вакна;
Малінаука пяе і стукае жауна.
І зноу ен схіліцца, застауку зноу выводзіць
Ніяркім серабром; нічутна дзень прыходзіць,
Ужо хутка будзе ноч, і першая гвязда
Благаславіць канец прыгожага труда.