Перайсці да зместу

Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ворагам Беларушчыны Сяргей Полуян
Публіцыстыка
Аўтар: Леанід Леўшчанка
1919 год
Хрыстос Уваскрос!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сяргей Полуян.

Сяргей Полуян мігнуу на культурнай ніві беларушчыны як падаючая зорка на небі. Шмат надзей пакладалі на яго беларускія дзеячы, і надзеі гэтыя мелі пад сабою грунт. Але ні тоя суліу прадвечны кон, і згіб бяздольны, без пары, ні даушы нам і сотай часткі таго, на што мы спадзівалісь. Сяргей Полуян быу родам з Піншчыны. З маладых гадоу пачуу кахання да роднага краю і яго забытаго Богам люду. З вялікім жарам брауся за пісьменную працу, пісау вершы, апавядання, піэсы для тэатру, але ні у час была яго праца.

Спала Беларусь сном ніпрабудным. Ні было сьвядомага грамадзянства, ні было коштау для выдавецтва, і гібла без плоду маладое натхнення, і сум агарняу душу песьняра.

8 красавіка 1910 р. на 20 вясне свайго жыцця налажыу на сябе руку Сяргей Полуян.

Пахавалі яго у Кіеві, дзе ен жыу апошнія месяцы свайго жыцця.

Творы яго часткаю друкавалісь у нашае ніве, а боляй зусім ні бачылі друку.

Сучасныя варункі прашкаджалі мне сабраць яго творы і даю тут што маю: адзін із лепшых: „Хрыстос уваскрос“.

Хай гэта будзе кветкай на яго перадчасную магілу.