Перайсці да зместу

Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/7/Над Неманам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мой край Над Неманам
Верш
Аўтар: Янка Купала
1919 год
Ноч за ночкай…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над Нёманам (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Над Неманам.

Ціха і плауна у даль коцюцца воды
Вольнаго Немана, у цемную даль,
Толькі у часе глухой ніпагоды
3 берагу Неман ні выйдзе амаль.

Вербы і вольхі калышуцца глуха,
Сінія фалі шумяць і бурляць.
Чуткай душою у такі час паслухай, —
Здасца там гэтакі голас чуваць:

„Гей, не дзівуйся, мой друже нідбалы,
Што я сягоння так злосна шумлю:
Грудзі здавілі мне хмары навалай,
Пошусьць уелася у матку-зямлю.

„Сумна мне, сумна, што усе тут іначэй
Неколі бераг мой бачыу і знау;
Іншы меу выгляд — ні гэткі жэбрачы,
Іншы я плыт на плечах сваіх гнау.

„Край, дзе жыцце я свае пачынаю,
Шмат весялей прыглядзеўся на сьвет,
Песьні і казкі інакшыя баіу,
Шчасьце цьвіло у ім, як макавы цьвет.

„Буйным жыцьцем усе чыста кіпела,
Слава далека за мора ішла,
Ворага кожны за плечы брау сьмела,
Цемра чужынцау ні страшнай была.

„Панам быу дома і слауным за домам
Мой патаптаны сягоння народ;
Змог ен ні толькі знаць штукі з заломам, —
Роднаму слову умеу кніжны даць ход.

„З вольнай дружынаю князь на пасадзе
Вольнаму люду законы пісау;
Слухалі князя, а князь што не уладзіу —
Слухау, што веча яму звон казау.

„Чую, ах чую цяпер ешчэ ясна
Той ніугамонны, расходзісты звон…
Сьціх, занямеу, аглушылі напрасна;
Ці адазвецца калі болей ен?..

„Так, так, мой друже, іначэй бывала, —
Ні называуся забытым мой край;
„Поунач, ні раз у ім схову шукала,
Захад знау сілу яго не у нарай.

„Га, а цяперака што гаварыці…
Усе мае скарбы на марна ідуць:
Жыта учора вывозілі віці,
Родные хвойкі сягоння плывуць.

„Людзі чужые змагаюць мне грудзі
З новым парадкам, з адменным жыцьцем, —
Роднаго-ж краю тутэйшые людзі
У шкуру чужацкую лезуць жыуцом,

„Я іх ні ваблю сваею ужо красай:
Вецер інакшы ім дзме у галаве, —
Вісла адным усьмехаецца ласа,
Тые, заплюшчывшысь, пруцца к Неве.

„Скора сын бацьку, а бацька сыночка
Ні распазнаюць адзін аднаго
Дзеці чужацкія корме ужо дочка,
Маці працуе за злыдню свайго.

.................
.................
Прадзедау слава лазой зарастае,
Памяць мінуушчыны дрэме у зямлі.

...............
...............
...............
...............

„Га! ты ні слухаеш, бачу ужо болей.
Ой, чалавечэ, змарцьвелы у сьне!..
Доуга йшчэ будзеш глухім ты, саколе…
Камень і вольха перш поймуць мяне!…“
.................

Гэтакі у часе глухой ніпагоды
Чуецца у Немнавай гутарцы жаль.
Сьціхне, і плауна зноу коцюцца воды
Вольнаго Неману у цемную даль.