Перайсці да зместу

Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/7/Ворагам Беларушчыны

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Касцом Ворагам Беларушчыны
Верш
Аўтар: Янка Купала
1919 год
Сяргей Полуян
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ворагам Беларушчыны.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ворагам Беларушчыны.

Чаго вам хочэцца, панове?
Які вас выклікау прымус
Забіць трывогу аб той мове,
Якой азвауся беларус?

Чаму вам дзіка яго мова?
Паверце, вашай ен ні украy,
Свае ен толькі упомніу слова,
З якім радзіуся, падрастау.

Цяпер і вы загаварылі,
З апекай вышлі як з зямлі
А што-ж дагэтуль вы рабілі?
А дзе-ж дагэтуль вы былі?

Ваш брат и цемен, і галодны:
Хацінка свой зжывае век;
І век ні знау ен дум свабодных,
І крыудзіу свой брат — чалавек.

Вам страшна нашай сьлезнай песьні,
І жальбы страшна вам глухой,
Вам жутка сонца на прадвесьні?
Мілей вам холод с цемнатой.

А што-ж вам беларус такога
Пасьмеу зрабіць, пасьмеу сказаць?
Эх, трэба учыць яшчэ вас многа,
Як свайго брата шанаваць!

Эх, кіньце крыудамі карміцца —
Кожын народ сам сабе пан;
І беларус можа зьмясьціцца
У сямьі нялічанай славян!

Напасьцяй, лаянкай напраснай
Грудзей ні варта мазаліць!
Ні пагасіць вам прауды яснай:
Жыу беларус — і будзе жыць!

Ні столькі „хамскія“ натуры
На карках вынеслі сваіх!
І сьвіст даношчыкау пануры,
Паверце, ні запудзіць іх!

К свабодзе, роунасьці і знанню
Мы працярэбім сабе сьлед!
І будзе унукау панаванне
Там, дзе сягоння плачэ дзед!