Перайсці да зместу

Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Наш родны край Янка Купала
Публіцыстыка
Аўтар: Леанід Леўшчанка
1919 год
Гэй наперад

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Янка Купала.

Праудзівае прозвішча яго Іван Луцэвіч. Радзіуся у 1883 р. у ваколіцы Акопы пад Менскам. Бацькі яго так сама, як і Коласа простые селяне-хлебаробы.

Янка Купала песьняр з ласкі Божжай. Яшчэ дзяцюком ен пачаў пісаць вершы, ні маючы ніякаго рузумення аб будоулі верша. Яны радзілісь у яго душы у часы цяжкае працы каля машыны на бровары. Гэтыя песьні-вершы надрукаваны у першай кніжцы яго творау „Жалейка“, якая выйшла у 1908 р. Прагнучы за асьветай наш малады песьняр слухау с пачатку у Вільні, а патым у Петраградзі лекцыі на агульна-асьветных курсах. Асьвета пашырыла яго сьветагляд, і у сваіх дальнейшых творах Я. Купала ужо ні абмяжуіцца толькі вясковымі малюнкамі, хоць жыцце бедака селяніна як і раней пануя над яго думкамі.

У 1910 р. выходзіць „Адвечная Песьня“, дзе намалевана усе жыцце мужыка ад калыскі да магілы. Затым — зборнік вершау „Гусьляр“. У 1912 р. ен друкуе драматычную паэму „Сон на кургане“, у 1913 р. вялікі зборнік вершау: „Шляхам жыцця“ і сцэнічны твор „Паулінка“, камэдыю у двух дзеях із шляхоцкаго жыцця.

Апошнія гады перад вайною і у 1914-1915 р.р. Я. Купала рэдагавау часопіс „Наша Ніва“ і гэтую працу прымушан быу кінуць дзеля атходу расейскіх войск із Вільні.