Адзін у жалезнай дамавіне
Ляжу без дум, ляжу без слоу,
Ні маю сноу, ні бачу сноу
Німа бажання і у спаміне.
Навокал хлюпае вада —
Ракі нівернай дар нішчыры;
Наусьцяж зьвініць, як сьпевы ліры,
Пасьпешных хваляк чарада.
Часамі у шчылінку зірне
Праменьчык сонца, зелянь бора,
Між гор скалістая разора,
А у ей шумлівы вадаспад,
Заімкі беднай вокны хат,
Рыбак у чоуні прамільгне, —
Нішто ні вабіць больш мяне!
Німа у душы адгучных нот,
Кудысь падзеуся рым званчасты,
І чорны сум, як гад кальчасты,
Спыняе сэрца мерны ход.
Плыву адзін у дамавіне. —
Здаецца, стыне у жылах кроу.
Так голы куст у глухой цясьніне,
Між шчэбняу скал, у прытулку соу
Без дум і слоу паволі гіне.
Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/11/На Віціме