|
Восень халодная, чорная, хмурая
Сунецца ціха, нячутна, што дзень.
Хварбы наукола паклала панурыя,
Сонца хавае за чорную цень.
Збожжа пажатае з нівау пазвожана, —
Голыя гоні самотна ляжаць,
Небо даждліваю хмарай, абложана
Траукай ні грае сваей сенажаць
Кветкі ні сьвецяць галоукамі яснымі;
Кусьцце без лісту, без красак стаяць;
З гэтымі восяні днямі безкраснымі
Цяжкія думкі у сэрца ляцяць.
Вольхі, рабіны, асіны з бярозамі,
Лістам пажоуклым тужліва шумяць:
„Хутка надыйдуць завеі з марозамі,
Ветры с сьнегамі ізноу наляцяць“.
Толькі высокія хвоі іглістыя
Вечна зялены свой кажуць убор.
Днямі зімовымі, цемна імглістыя,
Будуць чарнець навакол, наузгор.
Зіму пачуушы мядзьведзь ніспакоіцца,
Ходзіць па лесі, шукае бярлог,
Хмурны і злосны, пакуль супакоіцца,
Горш на скацінку, на людзі налег,
Гусі і качкі гуртамі зьбіраюцца;
Хутка на поудзень саусім паляцяць.
Хэура за хэурай на рэчцы зьменяецца;
У ранку крычаць на вадзе лапацяць.
Так ніпрыкметна часамі, дзянечкамі
Восень зьмяняе аблічча зямлі…
З гэтымі днямі васеннімі ночкамі,
Думкі мне у сэрца жудосны прыйшлі.
Старое нешта усе спамінаецца,
Толькі ніясна, мауляу, праз туман.
Нейкі ніведамы жаль уздымаецца
Вабіць і цягне успамінак-дурман.
Сэрца баліць пад жаданяу прымусамі,
Што за жаданні — ніяк ні пазнаць:
Можа ляцеці адгэтуль за гусямі…
Можа заснуць, каб нічога ні знаць…
|