Перайсці да зместу

Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзень добры у хату Алесь Гарун
Публіцыстыка
Аўтар: Леанід Леўшчанка
1919 год
Ты, мой брат, каго зваць Беларусам

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Алесь Гарун.

Алесь Гарун (праудзівае прозвішча — Александр Прушынскі) радзіуся у 1890 р. у Навагрудцкам павеці на Міншчыні у селянскай сямье. Ні атрымау ен высокай асьветы за ніхватам у бацькі коштау, і рана пазнау цяжкую працу дзеля шматка хлеба. Ен зрабіуся стольмахам. Але як цяжкая праца на бравару ні здоляла забіць талент Янкі Купалы, так сама ні здоляла яна перамагчы творчыя натхнення Алеся Гаруна.

Рэволюцыйны рух 1905-1906 р.р. захапіу яго цалком.

І за тое, што „жадау зямлі і волі працоунаму люду“ пайшоу малады песьняр у Сыбір, дзе быу у Якутчыны 9 гадоу.

Адарваны ад роднага краю Алесь Гарун толькі і жыу думкаю аб ем і уперві пачаў пісаць вершы, якія пасылау у „Нашу Ніву“ і „Вольную Беларусь“. У 1918 р. у Менску выйшла частка яго вершау асобнаю кніжкаю пад назваю „Матчын дар“.