Перайсці да зместу

Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/11/Ты, мой брат, каго зваць Беларусам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Алесь Гарун Ты, мой брат, каго зваць Беларусам
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1919 год
Мілая, родная…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ты, мой брат, каго зваць Беларусам…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ты, мой брат, каго зваць.

Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,
Роднай мовы сваей ні цурайся;
Як ні зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер ні зракайся.

Ад дзядоу і ад прадзедау, браце,
Гэта скарб нам адзін захавауся,
У селянскай аграбленай хаце
Толькі ен нізабраны астауся.

У старыну Беларус, ні падданы,
Гаспадарыу, быу сам над сабою
І далека у сьвеці быу знаны
За літоускай і ляшскай зямлею.

Але час прамінуу, і нядоля
На народ, як бы камень звалілась,
Беларуская слава і воля
Адыйшла, адцьвіла, закацілась.

Ні зьменяючы шэрай апраткі,
Працавау ты, як вол, гаратліва,
А у хаці тваей нідастаткі,
А на ніве тваей ніурадліва.

А чаму? Ты ніздольны, ці хворы,
Ці благі гаспадар, ці пьяніца?
Мусіць не! Бо і іншым у пору
У цябе гаспадарыць научыцца.

Сьветлы розум твой, брат, але дзетак
Ад цябе як і усе, адбіралі
І на бацкаускі родны палетак
Працаваць-памагаць ні пушчалі.

Хто хацеу, той і сьмеу рабаваці,
Без прыпросу з‘ежджаліся госьці —
Абдзіраць, аб‘едаць, апіваці
І крышыць гаспадарскія косьці.

Можа-б ты і памер і загінуу,
Каб ні вешчая мова Бояна.
Хто-ж быу добры, яе хоць пакінуу?
Як жа так, што яшчэ ні забрана?

Бо што бачылі госцікі-гэрцы
І зямлю, і лясы, і кілімы, —
Усе забралі, а мову у сэрцы.
У сваім сэрцы хавалі — нясьлі мы.

Дык шануй, Беларус, сваю мову —
Гэта скарб нам на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову
Ушануюць нас брацця — народы!