Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/10
| ← Ні кувай ты, шэрая зязюля | Змітрок Бядуля Публіцыстыка Аўтар: Леанід Леўшчанка 1919 год |
Ці грэх… → |
Змітрок Бядуля.
Праудзівае прозвішча яго — Плаунік. Радзіуся ен у мястэчку Пасадзец Ашмянскага павету на Віленшчыні. Бацька Плауніка гандлявау лесам і да гэтага заняцця гатавау сына, але у маладога хлопца ні было ніякага нахілу да камэрцыі, і гандлевыя справы ен кепска разумеу.
За тоя надта падабалісь яму гутаркі з „простым“ людам, народныя апавядання, казкі і наагул увесь песьнярскі скарб, які утварыу народ за доугія часы свайго жыцця.
Плаунік, колькі мне ведама, каб мець с чаго жыць, адчыніу у Вільні кнігарню. І вось сядаючы у крамі, ен пазнаеміуся с творамі беларускіх песьняроу і пачау сам пісаць па беларуску пад прозвішчам „Змітрок Бядуля“ ці „Ясакар“.
Лепшыя яго творы — гэта малюнкі вясковага жыцця. Тут ен паказывае такоя добрае знацце селянскага люду і яго душы, якога ні знайдзеш часам у прыродняга беларуса (Плаунік — жыд). Але Плаунік выявіу і з другога боку свой талент у караценькіх апавяданнях — імпрэссіях, якія выйшлі асобным выданням у 1914 року пад прозвішчам „Абразкі“.