Дудар (Пачопка)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Дудар (Янка Пачопка))
Дудар
Верш
Аўтар: Янка Пачопка
1913
Крыніца: http://spadchyna.glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/znakamityya-zemlyaki/245-z-gistoryi-dudy-na-glybochchyne

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ахвярую З. Русецкаму

Гэй, дудар, чаго ты змоўчаў?
Мо жалееш ты грудзей,
Або песні свае скончыў
Ты, над-Дзвінскі салавей?
Дзмі крапчэй — узноў пальецца
Песня валам, ды не трусь
Што ад песні ўскалыхнецца,
Як ад грому, Беларусь!
Націскай мяшок скураны,
Пальцы шыбчэй ў ход пушчай!
Скінь жуду, ды будзь рахманы…
Што ж маўчыш, брат — пачынай!
Можа хочаш на падмогу
Ты к сабе мяне прыняць?
Я патраплю, дзякуй Богу,
Мог і добра я пяяць.
Як-са знаеш — тваё дзела,
Толькі пара быў бы я:
Я б за шчыгла пеў бы смела,
Ты з дудой за салаўя.
Ні шманай, паладзіш скора.
Голас чыст мой, як дуда,
Знаў ён слёзы, знаў і гора.
Товіст крыху — ўся бяда.
А мо на ліха й добра будзе:
Тонка ты, а я таўсцей.
Як калі прымерна ў лузе
Із зязюлькай салавей,
Гукнем ж дудар! Гэй, не трусі
Годзе моўчкам нам стаяць!
Час прыйшоў для Беларусі
Песні радасці пяяць!
Знаюць хай: за час спакою
Беларускі дух ўсё жыў
І маўчком ён сам з сабою
Песні гэтыя злажыў.
І злажыўшы звонка, стройна
Нам з табою стаў пяяць.
Гукнем-ж громка і спавольна
Стыду послі каб не знаць.
Панатужым свае грудзі —
Духу хваце, гэй, не трусь,
Хай жа знаіць свет і людзі,
Што пяець ім Беларусь!..
І пакажам мы што маем
Усе не пушчай ад людзей:
Як калісь-то шчаснай долі
Ні за морам ужо дзень:
Бачце — сцелецца па полі
Яго вогністы прамень.
Скора, скора запылаіць
Ён над роднаю зямлёй
І навекі развітаіць
Нас з прадвечнай цемнатой.
Замест слёз, пагарды мукі
І змагання з галатой,
Дасць нам свету і навукі
І багацтва і спакой.
Мову нашу, што гукаем
С песняй звонкаю сваей,
Талент к штукам і навуцы,
Прагнасць знання і любоў,
Да работы сілу ў руцэ,
Да барбы шалёну кроў.
Словам, маем ўсё, што трэба,
Ўсё даўным даўно Бог даў
Толькі ўсё, што дало неба
Чалавек сабе забраў.
У гэтым мала мы зрабілі,
Зрабіць болі было як?!
Калі нас усе душылі,
Хто мог пхаў у свой кулак.
Дзякуй Богу і за тое,
Што наш дух саўсім не знік,
Бо аднялі ўсё людское,
Скарб духоўны і язык.
І на жарты чалавекам
Ні хацелі нас назваць.
Як звяры, усякім здзекам
Той к сабе — змагалісь браць…
Свет знямог адвену цьму,
Путы лопнулі стальныя
Павальней стала яму.
І цяпер, ні так мо скора,
Хмара покі перайдзе,
З вечнай крыўды, слёз і гора
Ён ўжо вызваліць сябе.
Апрануўшся, рахманы,
Выйдзе з цемры беларус.
Хай-бы крыўдзілі ня ў меру
Цела плёткай ці агнём,
А то нават й тую веру
Варачалі на сваём.
Й так пакінулі бадзяцца
На пакуту ці на смех,
(Мусі болей здзекавацца
Ткі пачулі ў сэрцы грэх),
Мужыка бяз мовы, сьвету
Здабываць для пана хлеб,
І цярпеў сталецця гэту
Муку ён нямы і слеп.
Но прайшлі часы ліхія,
Загаіўшы цяжкі раны
Стройны, крэпкі, бел і рус,
Гляне ён на на свет вясёла
Жаль спадзе з прыгожых век,
Но ужо цяпер ні як жывёла,
А як вольны чалавек.
Што далей за гэтым будзе
То павінен кожын знаць.
Нам-ж пяяць прысталі грудзі.
Дудар! — можам перастаць!
Скора мы ешча з табою
Узноў сайдзёмся папяём.
І то болей мы з сабою
Песень новых прынясём.
А цяпер бывай здаровы
Ды мяне не забывай
І гасцей для песні новай
Там з Дзьвіны сваей ззывай