Дубок/Чаму не йду ў літаратуру

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Р. Шырма. Сяргей Крывец Дубок
Чаму не йду ў літаратуру
Аўтар: Сяргей Крывец
Дубок



Чаму не йду Ӯ літаратуру

Чаму не йду ў літаратуру
І я з адточаным пяром
Тварыць народную культуру,
Нясці яе на пералом?
Ці словам уладаць не ўмею?
Ці я звычайны вершаплёт?
Чаму бо выйсці я не смею
З пяром туды, дзе мой народ?
Ці ж я дрыжаё пракос?
Ці я чужою паласою
Снапоў замала паранёс?
Ці можа цэпам не удэрыў
Як след у часе малацьбы?
Ці можа болей я не веру
Ў законы нашай барацьбы?
Хваліцца мы не маем чым,
Маўчаць нам грэх перад народам,
Аднак упарта мы маўчым,
Як рэкі бурныя пад лёдам.
І што, браты, зашчасце ў нас?
І што за лёс такі ганебны?
Ці то на ўсё патребэн час?
Ці можа лепшы гарт потрэбны?
Што хваль на Нёмне — не
палічыш;
А гарту хіба не было?
І гарту мы яшчэ пазычым.

Чаму ж загналі нас ў тупік?
Чаму закрылі вокны, дзверы?
І што такое панскі шпік
Для рук ад плуга і сякеры?
Часіна злая, што й казаць,
У апошнім часе, трэ прызнацца,
Не можаш думак павязаць,
А ўжо на подзвіг — і не ўзняцца.
Мы чахнем, сохнем без пары,
І нашы горныя палёты,
Як камень, коцяцца з гары
Ў зыбун мяшчанскага балота.
Як быць? Завошта учапіцца?
І дзе падзеўся пункт апору?
Як можна з гібеллю мірыцца,
Чаму пра гэта не гаворым?..
Я згодзен з тым, што можна гінуць
3 спакойным сэрцам і сумленнем,
Калі ўдалося след пакінуць,
Засекчы ствол, зламаць галіну
На знак наступным пакаленням.
Туман і той расою сядзе,
Замкне ў прыродзе нейкі круг,
Найменша кропля ў вадападзе
І тая робіць нейкі рух.
А мы… а мы жывыя людзі!
Мы — фокус бачымых міроў,
У нас ёсць розум, ў нашых грудзях
Кіпіць збунтованая кроў,
Навошга ж мы тады марудзім?
Загінуць так, як тая свечка
Накрыта цёмным каўпаком,
На свет радзіцца батраком,
А кончыць подлым чалавечкам,—
Хай трахне гром такую долю!
Тады зусім не варта жыць.

Падобным лёсам даражыць —
Мне сорамна свайго мазолю.
Няма закону быць рабамі.
Мы ведаем закон жыцця:
Ратуй жыццё сваё зубамі,
Калі не змог ужо рукамі,
За волю біся да канца.
За міг адзіны людскай волі
Аддай няволі сто гадоў,—
І ўжо ты жыў, з цябе даволі,
Ты апраўдаць сябе гатоў.
Калі б святыя намаганні
Ты дарма толькі пагасіў,
ІІрыняць адкрытае змаганне
Ў цябе яшчэ замала сіл,—
Зыдзі набок, зашыйся ў нору,
Чакай спрыяючай пары,
А час прыйшоў, ты выбраў пору,
За горла ворага бяры.
Жыцця не чэрпаюць на жмені,
Жыццё бяруць усё зараз.
Інакш людзей не будзе з нас,
Інакш з нас будуць толькі цені.
Не я спаборніцтва баюся
3 касою, плугам, тапаром.
Надыдзе час і Беларусі
Паслужым мы яшчэ пяром.
Надыдзе час і на пракосы
Быллём парослай стараны
Спадуць адклёпаныя косы,
А ў нетрах гракнуць перуны
Раскатным рэхам тапароў,—
Тады скажу і я: «Гатоў!»
3 батрацкім стажам за плячыма
Патрэбны будзе авангард,
У той час і я сваёй айчыне

Аддам рукі працоўнай гарт.
Цяпер, пакуль на нашых весях
Тэрор крывавы пралятае,
Славянскім пасынкам на крэсах
Я дні ліхія каратаю,
І толькі часам, так, украдкай,
Калі усё навокал спіць,
Чыркнеш у схованых нататках:
Народ жыве!.. І будзе жыць,
Не змусіць нас панам служыць.