Дубок/Дубок

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Чаму не йду ў літаратуру Дубок
Дубок
Аўтар: Сяргей Крывец
З асенніх матываў



Дубок

Дубок падцяты малады
Пры першай буры марна згіне.
Пры ім жыццю — такой бяды,
Ды з жалем ён яго пакіне.
Нядаўна жыў і красаваў
І быў таго ж жыцця аздобай,
Цяпер зялёны ліст завяў
Прадчасна скошаны хваробай.
Праходзіць ноч. Устае зарніца.
Дубок галінкамі дрыжыць.
Ён просіць сонца: — Дай мне
жыць!.
Ён смерці холаду баіцца.
Злятае дзень, і звод нябёс,
Прыбраўшысь зорамі, іскрыцца.
Дубок раняе кроплі слёз…
Каго прасіць, каму маліцца?
І ўжо згубіў надзею ён.
Надарма ўсе яго старанні.
Праходзіць рад апошніх дзён,
Ён загаіць не можа раны.
І крыўды горкай пачуццё
Іржой лісткі яго з’ядае.
Наўкол дубка цвіце жыццё —
Дубок маўкліва памірае.

Вёска Дубна, 1929 г.