Другое чытанне для дзяцей беларусаў (1909)/Чужы сад
| ← Каля возера ў ночы | Чужы сад Апавяданьне Аўтар: Якуб Колас 1909 год |
Вясковые дзеці → |
— Ведаеш, брат Ясь, што?.. давай пойдзем ў Грышкаў сад ды накрадзём яблыкаў, гаварыў малы Алесь свайму сябру Ясю.
— А як Грышка зловіць? — пытаў Ясь.
— Мы наўперад паглядзім ды скрадзёмся загуменнем. А, брат, знаеш, якіе яблыкі! — пачынаў Алесь распісваць Ясю Грышкавы яблыкі: — во гэтакіе! — паказваў Алесь двумя зложэнымі далоньмі.
Тут Ясь аж сліну глынуў.
— Калі ж, брат, страшна Грышкі — надта сярдзіты дзед і моцна ён круціць за вуха, — стаяў Ясь на сваём.
— А ён хіба цябе круціў за вушы? збаяўся Алесь.
— Ня толькі за вушы, а і за лоб.
— Мяне не дагоніць! — разганяў Алесь свой страх.
— І мяне не дагоніць: ён тагды выскачыў спатайка.
— Дык ня пойдзеш?
— А хто яго ведае.
— Ну, дык я йду адзин. А табе — дулю ў нос, а не яблык.
— Дык і я пайду ці што, — не выстаяў Ясь.
І два вясковые, маленькіе шэльмы борзда схаваліся за вуглом хаты і, прытуліўшыся, пашлі каноплями ў Грышкаў сад. Чым ближэй патхадзілі нашы хлопцы да Грышкаваго гумна, тым бо́лей нападаў страх на іх. У Яся ат страху
аж вушы засвярбелі, ўсё роўна як бы іх патрымала ўжо
рука старога Грышкі. Сэрца іх моцна стукала. Аднаму і другому хацелася сказаць „вярнёмся“, але кожны з іх
баяўся сказаць, каб не паказаць, што ён — палахлівы. Вот ужо і сад. Асталося прайці толькі неколькі загонаў, засеяных аўсом. На іх бяду авёс быў малы, толькі што выплыў. Хоць хлопцы і сагнуліся, але іх спіны былі відны. „Лажэмся!“ камандаваў Алесь. Яны ляглі і папаўзлі ракам. Патнаўзлі яны пад самы сад. Алесь асцярожна падняў галаву і агледзеўся. Дзеда нігдзе не было відаць. Прасунуліся хлопцы памеж жэрдак плоту і ўлезли ў садок. Садок быў не вялічкі, ўсяго неколькі дрэўцаў. Толькі што яны націкавалі яблыню, — шусь дзед у сад, як з зямлі вылез.
— Чаго вы, галубочки, тут? (Зналі хлопцы цану гэтага „галубочка“).
Яны маўчалі.
— Ну, што, хораша?.. Ах, вы жулікі, жулікі! Давайце ж сюды вашы вушы… Вот як у мяне!
І дзед вытрас за вушы і Яся, і Алеся і нават лыбамі іх стукнуў.
Брыдка было хлопцам і пашлі яны, як апараные.
Распусник-Алесь, каб не дараваць дзеду, адбегшыся, крыкнуў:
— Грышка — кішка!