Дзянніца (1916)/7/Пїтраград
| Пїтраград Публіцыстыка Аўтар: Зміцер Жылуновіч 31 сьнежня 1916 году |
Да Беларускай Інтэлігенціі → |
Пїтраград.
„Гэта вайна павінна прынясьці вольнасьць усім національнасьцям“.
Гэтыя пекныя словы мы часта чуїм з вуст ня толькі грамадзянскіх дзеячау усіх народау, а і ат дзеячау ураду англіцкага і францускага; чуїм іх і хочым ад душы, каб яны ня толькі ня сціхалі, а і каб збыліся сапрауды.
Малыя народы, якіх захапіла сабою вайна, панясьлі дужа вялікія ахвяры ля супольнае карысьці усяго чалавецтва, дык на сумленьню будзїць пабядзіцяляу атдзякуваць ім за гэта.
Усе думаюць і веруць, што сучасная страшэнная вайна павінна быць вайной апошняй і вайной аслабадзіцяльніцай малых націяу. Яна атчыніла перад усім сьветам страшэнную трагэдыю, якая кожную хвілю мелася разыграцца над іх галавамі, і калі разыгралася, дык гібельнасцію сваею ля малых, захопляных ею націяу, ашаламаніла увесь сьвет, які убачыу сваімі вачыма усьо тоя, што прышлося па волі льосу перажываць горацежцам-народам.
Ня дзіва, што абачнасць гэтай трагэдыі зарадзіла ва усіх гарачых і спагадных сэрцах полымя злосьці і гострую прагу адамшчэньня зачыншчыкам вайны.
У ваччу усяго сьвета пракляліся тыя, па чыей віне аграмадныя арміі ступілі, пад грукат гармат і дым пажарау, на глебу бедных Сэрбіі, Бэльгіі, Польшчы, Чэрнагорыі, а цяпер i Румыніі. I вось гэта пракляцьця с кожным разам нібы расце і глыбея, ды ні на ногаць ня можа разлучыцца з думкай: першнаперш аслабаджэньня малых народау, ускрасіушы іх національную вольнасьць на самум шырокум фундамэнці. Само жыцьцьо дыхтуя гэту думку, бо яна адна сьвятая прауда: толькі пры поунуй волі усіх народау можа панаваць на зямлі між усімі людзьмі згода і шчасьця.
Д. Ж—ч.