Дзянніца (1916)/7/Полёнізація Беларусі
| ← Жальба | Полёнізація Беларусі Публіцыстыка Аўтар: Зміцер Жылуновіч 31 сьнежня 1916 году |
Думкі да граматыкі → |
Полёнізація Беларусі.
Полёнізація Беларусі — рэч звычайная і усім вядомая. На працягу многіх гадоу яе жыцья яна мелася у вачу імперыалістычных і клерыкальных польскіх гурткоу, як дужа смашны і прывабны кусочык. Гэтыя польскія гурткі глядзелі і глядзяць на Беларусь, як на нешта адно, неразлучнае с Польшчай, і ніколі нїдапускалі ды нїдапускаюць да сабе думак інакшых. З прычыны такога разуменьня польскімі імпэрыалістамі стасункау да Беларусі, національная пытаньне у йой заусьоды стаяла дужа востра і вызывала сабою няупынную барацьбу, якая цягнулася да часоу вайны з ніаслабным пэнтам; і толькі грукат гармат на нейкі час нібы прыглушыу яе, як і усе другія зйавішчы у жыцьці засцігнутых вайною старон. Але посьля таго, як немцам удалося заняць Польшчу, Літву часьціну Беларусі, гэта національная пытаньне у занятых крайох паднялося на поверх жыцьця з новаю сілаю.
A памагая яму разгарацца нямецкі урад, пастаўляны над забранымі землямі. Надоячы газэты прыняслі дужа ня мілую нам вестку аб тым, што нямецкі урад у забранай Ліцьве і Беларусі прызнау глаунай мовай — мову польскую.
Гэтым нямецкая правіцяльства хоча падлізацца да Палякау, з якімі яно мая шмат сваіх інтарэсау пакончыць, даючы Расейскай Польшчы вольнасьць гасударскую. Беларусь жа зйауляцца у іх руках, як якая-небудзь рэч, каторую яно дорыць на уцеху. Вядома, ля польонізатарскіх гурткоу польскага грамадзянства гэта справа ікрас на руку: што ж датыча беларусоу, дык ім гразіць нямецкая пастанова дужа вялікай бядою. Hiасілкаваушыся шчэ у сваім націанальным атраджэньню, Беларусь нагальна кідаїцца дзікаю сілай пад цяжкі молат польонізаціі. Перад намі устае вялікі мус ратаваць сваей Стараны. І мы паднімаїм голас пратэсту проціу гвалтаваньня немцамі роднай Беларусі, апэлюючы к усім шчырым сыном сваей Краіны і к тым людзям, якім блізка і родна мэта національнай вольнасьці кожнага народу, — прылучыцца да нас.
Д. Ж—ч.