Дзянніца (1916)/6/Бяздомны
| ← ⁂ (Цесна сэрцу у грудзях…) | Бяздомны Апавяданьне Аўтар: В. Атрахімовіч 23 сьнежня 1916 году |
Зіма на вайне → |
Бяздомны.
Пїрад Калядамі бывала, як распусьцюць вучняў са школ дамоў на усьо Сьвята, Антось Адамчыкау, з Навіны, меу куды паехаць да сваіх. Цяпер свае пад немцам, а йон апынууся у Піцяры на навуках. Нудзіцца йон тут па сваіх, бо аніякай вестачкі ад іх ні маіць. І ось Каляды надходзюць а німа куды яму да сваіх удацца, каб хоць Куцьцю са сваімі спажыць.
Надойчы вечарам натта яму нудна стала тут аднаму ад радні, аж сьлозы наляцелі на вочы. Бо тут прыпоміналася усьо яму куцьця у бацькоу…
Матка за дзень нагатовіла усьо, што для куцьці. Бацька натрос у запас на усьо Сьвята трасянкі для кароу, наладзіу санкі к заутраму у Дом Божы ехаць. А падвечар вышау сабе закінуць корму скацінца нанач, ды усьо паглїдаїць на неба ці паказалася калядная зорка. Аж угледзіу. Ідзець у хату, нясець ахапак сена і хваліцца, што сьвята ужо заступіла, што трэба работу канчаць ды за куцьцю садзіцца.
Разлажыушы сена на стале накрыла мама стол чысьцянькім абрусом і давай ставіць на стол ежу. Тады кругом стала заселі усе у хаця паглїдаючы на стол і на тату. Аж той раптам устау і усе за ім. Йон пїражыгнауся — і усе за ім, — і сталі маліцца слова у слова за бацькам кажучы: Войча наш нябесны! Сьвятоя нам Твайо Імя! Прагнім Твайго у нас Каралеуства. Пажыдаїм Волі Тваей тут якая й на небя. Просім нам хлеба што наштодзень то й на сягоньня. А тоя чым мы завініліся дараваць нам просім як і мы даровываім хто нам завініуся. Ні напушчай нас на пакусу алї крый нас, Божа, ад грэху.
Кончыушы гэну малітву адазвауся бацька да усіх за сталом.
— Помніцяж, што заутра сьвяткуїм успамін прыйсьця на сьвет Божы Спаса нашага, Хрыста, даушага нам навуку як мусім па боскаму жыць на сьвеця, каб стацца добрымі сынамі Божымі.
Дзьля гэтага насамперш мусім быць у згодзя між сабой, любіць адзін аднаго — як і кажды сябе самаго. Калі хто на каго крыуду ці гнеу маіць дык сягоньня пїрад заутрашнім вялікім сьвятам усяго гэтага забыцца мусіць на заусьоды і са сваім праціўнікам пагадзіцца мусіць. Вас за усьо благоя ад мяне пірапрашаю усіх; выбачайця мне, і я Вам усьо выбачаю.
Дай Божа надалей каб мы лепі жылі і сусім бяз крыуды i гневу…
Мама заплакала з нечага, а усе дзеці кінуліся у рукі маму і тату цалаваць, а тады абняліся бацькі, разцалаваліся, і селі за яду.
Пачалі з „куцьці“ — з кашы із сытой. А тады пашлі сілядцы із сырой капустай і рыбка, бліны з цэду на алею смажаныя, поліука із грыбамі, кісель журавіновы і кісель аусяны, гэты астатні елі у сот з мьоду мачаючы…
Такія „салодкія“ думкі праляцелі праз галоуку Антося Адамчыкавага, — чуць йон ні аблізнууся, алї апомніушыся — уздыхнуу моцна, і залыпау вачыма каб ні заплакаць.
— Но, — яшчэ раз уздыхнуушы сказау, — дасьць Бог гэтак дрэнна ніколі больш ужо ня будзіць!
В. Атрахімовіч.
