Перайсці да зместу

Дзянніца (1916)/5/Яшчэ аб Беларускім унівэрсытэці

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Яшчэ аб Беларускім унівэрсытэці
Публіцыстыка
Аўтар: Зміцер Жылуновіч
3 сьнежня 1916 году
Бацькава воля →

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Яшчэ аб Беларускім
унівэрсытэці.


Ахапіушая нас некулькі часу таму назад радая пачуць аб тым, што бадай удасца і нашай старонцы Беларусі мець свой унівэрсытэт, — павінна раптам жа астыць: у расейскіх газэтах прамінула вестка, што расейскі урад мусяу атказацца шчэ раз ад думкі дараваць унівэрсытэт хоць бы аднаму з беларускіх гарадоу. Матывау у яго знашлося досі і, вядома, усе гэты матывы збудаваны так, што, як адзін, гаворуць нї на карысць унівэрсытэту ля беларускага краю. З узгляду міністра люцкой асьветы, як Вітабск, так і Магільоу — нї зйауляюцца сяродкам (цэнтрам) Беларускага краю, чаму і ня могуць спадзївацца атрымаць сабе унівэрсытэту, які, па славам міністра, толькі муся быць атчыняны у цэнтру, каб зьбіраць у сябе навокал роуна вучняу краю. Мінску-ж затым атказана міласьць аткрыць унівэрсытэт, што йон знаходзіцца блізка к фронту вайны. Адным словам ніводзін горад беларускі нїдаслужыуся да таго, каб мець у сабе вышэйшы светач навукі. Затоя замест беларускіх гарадоу маюць унівэрсытэт атчыніць у Смаленску, як па дарозі з Беларусі у Расею… Вядома, гэткая рашэньня ураду з беларускім унївэрсытам ня можа здаволіць ні аднаго ад беларусаў, якія з пакрыуджанай мінай мусюць зварочвацца з дзіуным запытаньньям да саміх сябе: няужо усьо-ткі жыве шчэ сярод расейскага ураду старая, ні чым нї апрауданая баязьня беларускага сэпаратызму? Або няужо йон усьо-ткі шчэ ня мог праканацца у тым, што, даруючы вышэйшы светач краіня, гэтым можна дайсьці да агульнае выгады усяму гасударству? Бадай, што так: іначай німа чым засьніць тае палітыкі яго у стасунках да Беларусі.

Д. Ж—ч.