Перайсці да зместу

Дзянніца (1916)/3/Ніжэй мы друкуїм абвешчаны пазоу мінскага губэрнатара…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ніжэй мы друкуїм абвешчаны пазоу мінскага губэрнатара…
Публіцыстыка
Аўтар: Зміцер Жылуновіч
18 лістапада 1916 году
Пра Круппаускі завод →

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗       ∗
∗

Ніжэй мы друкуїм абвешчаны пазоу мінскага губэрнатара да жыхароу і поміж гэтаго майм сказаць, што той абраз, які устае перад кожным ад нас, прачытаўшы яго, ня можа прайсьці дармо між мала-мальскі чуткага да бяды бліжняга чалавека. Па сіля магчымасьці мы павінны адгукнуцца на яго і завьом да гэтага сваіх чытачоў. У адзове мінскага губэрнатара гаворыцца:

„У сярэдніх чыслах якцабра, абйэхаушы Кухоцка-Рольскую, Морчанскую і іншыя воласьці Пінскага павету, аслабаджонага ад ворага, я сам меу зможнасьць праканацца у тым асобна цяжкум палажэньню, у якім ачуціся селяне гэтых мейсц, вярнуушыся з уцеку на свае руіны. Навалны агонь варагоу ня сцярог сьол мірных жыхароу, сьцірау iх с твару зямлі. Падыходзя зіма, а знішчаныя селяне, страціушы усьо свайо дабро, нї маючы прытулку, ні апраткі, туляцца у шалашах. На палову раздзетыя і хворыя дзеці мерзнуць на мерзлуй зямлі; бацькі ж бязмоцны памагчы ім, застаюцца бязпадмогнымі сведкамі дзіцячых мук. Німа слоу, каб апісаць той страх, які аперазвая гэных няшчасных людзей“.

Пад канец губэрнатар завець ахвяраваць апратку і абутак ля помачы пацярпеушым ад вайны.