Перайсці да зместу

Дзе ты, песенька, дзе ты…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзе ты, песенька, дзе ты…
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Пераклад: Міхась Клімковіч
Крыніца: Выбраныя творы. — Мн., 1953. - с. 35-36

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дзе ты, песенька, дзе ты,
Мая думка начная?
Не счакаўшы да света,
Ты куды адлятаеш?

Без цябе - апастылай
Пусткай - сэрца засмягне.
Ціха ў ім, бы ў магіле,
Душа працы не прагне.

Праляціць дзень ад до-дня
Гэтак вёснаў багата...
Дзе-ж мая ты, паходня,
Мая песня крылата?

Ты з далёкай вандроўкі
Да мяне узвярніся,
Душу ўзруш мне глыбока,
Павядзі з сабой ў высі.

Мы з табой у ясных далях
Нашу долю з'іначым,
Іскры думак распалім,
Слязой шчасця заплачам!

Не! Не споўні жадання, -
Ты засні, мая песня:
Я баюся абмана, -
Табе будзе ў нас цесна.

Бо не знойдзеш знаёмай
Ні надзеі, ні веры,
Бо пабіты зімою
Кветкі добрых намераў,

Алтароў старых мала,
Аднавіць іх - нязмога,
Не ў сілах - без дарогі,
Што жыццё падказала!