Дзе ты, мая песня?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Дзе ты, мая песня?
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/categories/1.htm


Дзе ты, песня-вяснянка,
Што ўначы зіхацела?
3 новай эры заранкай
Ты з грудзей адляцела.
Пустку ў сэрцы не ў сіле
Я запоўніць, нябога,
Ціха там, што ў магіле,
Не хачу я нічога.
Дні змяняюцца днямі,
Зімавеямі леты.
За якімі лясамі,
Песня пудкая, дзе ты?
Прыляці з вандравання,
Хай твой голас абудзіць
У душы хваляванне,
Адбалелыя грудзі!
І дыханнем гарачым
Над жыццёваю скрухай
Іскры мары раздзьмухвай,
Ажывіўшыся плачам!
Хай ахвота загіне…
Летуценням балесна.
А табе ў пагасціне
У душы маёй цесна.
І кахання намеры.
Не вяртайся, няма там
Ні надзеі, ні веры.
Пакасіла зіма там
Жыў багамі сваімі
І не ўмею з гадамі
Бегчы сцежкамі тымі,
Як жыцце загадае.