Дзесь у хмарах жывуць павукі...

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дзесь у хмарах жывуць павукі...
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/183


 * * *

Дзесь у хмарах жывуць павукі,
Што снуюць павучыну дажджа.
Кожны тлусты і мяккі такі,
Скура сьлізкая, як у вужа;
Ў целе стыгне халодная кроў,
Злосьць бясцэльная ў мутных вачах...
Чуеш! Во шорах ног павукоў,
Аплятаючых сьцены і дах.

(1911)

Глядзіце таксама