Дзве заранкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Дзве заранкі
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/stories/18.htm


Гляньце, касцёлак стаіць пад ценем
І явараў і бярозкі.
Бег я туды з сардэчным трымценнем —
Да дзеўчыны з гэтай вёскі.
Бег я да любай з верай, шчаслівы,
Бег напрасна праз палеткі.
Май упрыгожыў родныя нівы,
А ўдзячнасць ніў — гэга кветкі.
Скрозь на вадзе ў начной прахалодзе
Месяца ззянне срабрыцца.
Першым праменнем зырка на ўсходзе
Ззяе зара-зараніца.
Кінула бляск на дрэвы і ўзгоркі
Срэбрам іскрацца росы.
Гаснуць ад золата усходу зоркі,
Ззяюць блакітам нябёсы.
Ціша навокал…
Спяць у тумане Нёман, і гай, і аблога.
Жаўранкаў хор, урачысты ўранні,
Павольна пльгее да Бога.
Ну а ў хаціне, соннай і цёмнай,
Бачу — другая заранка
І гэта хвіліна была векапомнай —
Воблік дзяўчыны і ранка.
Марна іграюць на Немане хвалі,
Марна квітнеюць лагчыны.
Сэрца мне не яны ўсхвалявалі,
А усмешка любай дзяўчыны.