Два франты (Маракоў)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Два франты Верш Аўтар: Валеры Маракоў 1929 Крыніца: Савец. Беларусь. – 1929. – 2 снеж. – С. 1.; Лірыка, 1959 |
Мiнскай канферэнцыi ўдарнiкаў прысвячаю
I
...Помню ў агнi рэвалюцыi
Вестку:
„Ўзялi Перакоп“.
Песнi цвiлi неўмiручыя,
Марылi —
Ворага ў лоб.
Там, у палях, непаўторную
Склалi рамантыку
Куль...
Горда iшлi
Непакорнымi
На векапомным шляху.
Там здабывалi
У муках
Сонца жаданых вышынь,
Там загрубелыя
Рукi
Неслi з агнём карабiн.
II
Праляцелi за днямi днi,
Адпалалi агнi па акопах,
I заместа агнёў
Перакопа
Асiнбудаў палаюць агнi.
Горда моладзь
Да працы iдзе,
У вачах нестухаючы промень —
Вось рамантыка
Новых людзей.
Вось рамантыка новага дому!
Гэта — дзiўная музыка
Дзей,
Гэта — фронт неўмiручай працы.
Гэта — права
Працоўных людзей
Будаваць, i спяваць, i змагацца.