|
|
Да працы на бацькавай ніве… Верш Аўтар: Баляслаў Пачопка 1927 год Крыніца: Гоман. — 29 верэсьня 1916. — №66. — С. 2
|
|
А на гэта, так сама вершам, атказаў маладым таварышам дырэктар курсоў, Б. Почобко:
|
Да працы на бацькавай ніве
Ідзіце, панове, шчасьліве.
З гарачай ахвотай у грудзі
Нясіце прасьвету на людзі,
Нялёгка вас праца чэкае:
Як кожны, хто скалы ламае,
Ня раз вы спацееце ў трудзе,
І кінуць ахвота браць будзе.
Аднак-жэ, успомніўшы тое,
Што праца ёсць дзела сьвятое,
Вы зноў сабярэце ўсе сілы
Пахаць, засеваць загон мілы.
І дасць ён харошую ўроду:
Убачыце сьветласьць Народу!
Пазнае ён, чым быў ад веку,
І стане з людзьмі — Чэлавекам.
Дык з жарам наперад ідзіце,
Сьвятую работу рабіце,
Змагайце усе перашкоды, —
А Бог вам паможэ заўсёды.
|
Развітаньне з дырэктарам было удвайне: п. Почобко пакідае гэтымі днямі Вільню і едзе ў ладжэную у Сьвіслочы Гродзенскай губэрні, беларускую вучыцельскую сэмінарыю.
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.
Public domainPublic domainfalsefalse