Да паэта

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Да паэта
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/categories/1.htm


Будзі ганарыстасць,
Хай песні ўрачыстасць
Заб’ецца. Жывая
Хай думка ўзлятас
Ў край свету, ў абшары,
Дзе выраслі мары,
Дзе ў цвеце аблуда,
Дзе здзіўлена цуда,
Дзе ў сэрцы сірочым
Снам сніцца прарочым, —
Суціш у спатолі
Грамадскія болі!
Хай будзе, як свята,
Спагада да брата.
У сэрцы ў няспынку
Кінь думкі іскрьшку,
Раздзьмухай не ў злосці
Жар вечнай мілосці!
Хай нервы, як струны,
Дрыжаць над палямі,
А словы фартуны
Хай б’юць перунамі —
І ў цішы, і ў гудзе
На поўныя грудзі
Любі ўсё ў Айчыне
І кветку ў даліне,
І поле, і збожжа,
Пагоркаў падножжа,
Гаі, лесасекі, азёры і рэй,
Любі і паслухай
Сны, што не заснулі,
Ва ўлонні матулі
Спавітыя скрухай!
Будзь сэрцам сагрэты
Пачуццем кабеты,
І сэрцам ахвочы
Глядзі ёй у Вочы:
Там шчасце, там болі,
Там ружа, што коле;
Ў іх смак палыновы,
Гаючыя росы,
І савана сховы,
І — насцеж нябёсы!