Да паноў Рады Беларускае Рэчы Пасполітай
Да паноў Рады Беларускае Рэчы Пасполітай Ліст Аўтар: Мітрафан Доўнар-Запольскі 28 ліпеня 1918 Крыніца: Вольная Беларусь, 1918. - №29 - с.29 |
Да паноу Рады Беларускае Рэчы Пасполітай
Продкі нашы, як устанаўлялі навуковыя заклады, напрыклад, - акадэміі у Вільні, чы у Полацку, - дык яны давалі акадэміям фундушы-маенткі на пажывенне іх профэсароу чы іх студэнтау. А як цяпер грошай у скарбі німа, а трэба устанаўляць Акадэміі, дык я с такім чалобіццем зварачаюся да паноу Рады: чы ні будзе ласка паноу Рады выдаць такі закон, што на фундаванне унівэрсітэту у Менску у валадзенне і пажывенне унівэрсітэту на вечныя часы ахвяруецца якісь маентак з лясных скарбовых маетнасьцей. Як будзе ласка выдаць такі статут, дык і унівэрсітэт будзе.
Проф. Даунар—Запольскі.
28.VII, 1918 г.
Зноскі
[правіць]Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.