Да беларускага народу! (ЦБРГ)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Да беларускага народу!
Адозва
Аўтар: Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны
28 красавіка 1919 году
Крыніца: Беларуская Думка. — 19 мая 1919. — №10; бач. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Да беларускага народу!

Учора старая Горадня пабачыла сьцягі войск Польскай Дзяржавы, якія занялі гэтае адвечнае беларускае места.

Стрэньце, Беларусы, новых госьцяў свайго краю з поўным спакоем і пэўнасьцю. Дзяржава Польская ваюе з Маскоўшчынай, якая ніколі ня была прыязнай да нас, больш таго, якая дзікім і цёмным гвалтам душыла і душыць дагэтуль нашае нацыянальнае жыцьцё, трымае ў вастрогах лепшых сыноў зямлі нашай, спыняе ўсялякую палітычную і культурную работу.

Войскі польскія ідуць для барацьбы туды на Усход.

Але разам з тым мы ў гэты нязвычайны час, калі важыцца доля народаў, павінны яшчэ мацней і галасьней сказаць на ўвесь сьвет, што жыве незалежная Беларусь; няхай на абшарах яе нямецкую акупацыю зьмяніла польская, адно панаваньне ўступае месца другому, але ў нашых сэрцах дванадцацёхміліённага народу жыве гетая ідэя і ніхто нязможа яе задушыць.

Нас, гаспадароў сваей зямлі, не зрабіць пад’ўладнымі! Ніхто ня зможа адняць нашае права на незалежнае істнаваньне.

У імя гэтай вялікай праўды цясьней лучыцеся з намі — Вашымі прадстаўнікамі. Толькі ў такой еднасьці мы зможам адстаяць сваю волю, сваю Незалежную Беларускую Народную Рэспубліку.

Прэзыдыум Цэнтральнай
Беларускай Рады Гродзеншчыны

28 красавіка 1919 году.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).


Падрабязней гл. у дакументацыі.