Перайсці да зместу

Даведка:Дадаваньне выяваў

З пляцоўкі Вікікрыніцы

На гэтай старонцы апісаны працэс падрыхтоўкі і разьмяшчэньня ілюстрацыяў у Вікікрыніцах.

Патрэбнасьць выкарыстаньня, стылі і крытэры ўключэньня апісваюць правілы выкарыстаньня выяваў.

Пасьля падрыхтоўкі выявы перайдзіце ў Вікісховішча і выконвайце інструкцыі па загрузцы выяваў.

Калі ўручную вам складана гэта выканаць, можаце паспрабаваць Ілюстратар Вікікрыніцаў. Выражце выяву самастойна, запоўніце мэтазьвесткі, пасьля чаго насьніце „Upload“.

Тыпы файлаў

[правіць]
  • Djvu: файл з машыначытэльным тэкставым слоем і сканам крыніцы. Часта выкарыстоўваецца ў вычытцы на старонках з прастораў „Індэкс“ і „Старонка“.
  • JPG, PNG, TIFF ды інш., прыдатныя для ілюстрацыі, звычайна даступныя ў той жа крыніцы, што і djvu.

Падрыхтоўка выявы

[правіць]
  1. Знайдзіце высокаякасную выяву: глядзіце ніжэй. Адкрыйце яе ў графічным рэдактары;
  2. Абрэжце выяву, каб пазбавіцца тэксту, подпісаў і любых пустых месцаў;
  3. Пры патрэбе павярніце ўлева ці ўправа;
  4. Старонкам Вікікрыніцаў пасуе белы ці празрысты фон, таму манахромныя выявы пераўтварыце
  • ў шэрашкальную выяву, выканаўшы „колерны профіль“ ці падобную каманду;
  • выпраўце чорныя і белыя піксэлі „колернай карэкцыяй“ ці падобным.

У выніку колер фону мае выдаліцца, пакінуўшы для выяўленьня „атрамант“. Каляровыя выявы патрабуюць складанейшых спосабаў рэстаўрацыі, дапамогу ў гэтым можна знайсьці на Вікісховішчы.

Якасьць выявы

[правіць]

Працэдура атрыманьня сканаў старонак і высокаякасных выяваў.

Тэксты

[правіць]

Для транскрыпцыі, праверкі і вычыткі твораў у Вікікрыніцах прыдатны тып файлаў DjVu. Гэтыя файлы аптымізаваныя для друку, выдатна сьціскаюць памер файлу і для кожнай старонкі ўключаюць аблічбаваны тэкст. Гэты фармат файлу яшчэ ўмее рэндэрыць і простыя дыяграмы, але для сьцісканьня колеру і дробных дэталяў ён не прыдатны. Выкарыстаньне гэтага фармату абумоўленае ў Даведка:Вычытка.

  1. Знайдзіце скан твору на такой бачыне, як, прыкладам, archive.org;
  2. Пэрыядычна якасьць сканаў бывае нізкай. Для прагляду сканаваных старонак скарыстайцеся анляйнавым праглядам, праглядзіце тэкставую вэрсію на сайце ці паэкспэрымэнтуйце з файлам .jp2;
  3. Загрузіце, як апісана ніжэй, увёўшы прыдатную назву.
  • Заўвага: калі першая старонка мае непатрэбны зьмест, яе можна выдаліць.
  1. Адкрыйце файл з дапамогай DjVuLibre ці падобнага;
  2. Выберыце „захаваць як“ і выпраўце дыяпазон старонак, напр., 2—123

Ілюстрацыі

[правіць]

На сайтах могуць разьмяшчацца сканы дакумэнтаў розных тыпаў файлаў. Падрабязьней пра іх апісана ў Вікісховішчы.

Крокі загрузкі

[правіць]

Каб дадаць выявы ў Вікікрыніцы, карыстайцеся Вікісховішчам, дзе яны адразу становяцца даступнымі для выкарыстаньня і ў Вікікрыніцах, і паўсюль. Звычайна выявы непасрэдна ў Вікікрыніцы не загружаюцца.

Глядзіце таксама: Вікісховішча:Першыя крокі
  1. Пераканайцеся, што выява, якую вы зьбіраецеся загрузіць, адпавядае ўмовам ліцэнзаваньня Вікісховішча.
  2. Вазьміце выяву найлепшай магчымай якасьці і адрэдагуйце, каб яна прыдалася сюды.
  3. Загрузіце файл і ўвядзіце падрабязную інфармацыю пра выявы, URL крыніцы і статус аўтарскіх правоў.
  4. Надайце файлу назву паводле правілаў выкарыстаньня выяваў, зьмясьціце яго ў катэгорыі.
  5. Апішыце ўсе зьмены, напрыклад абрэзку, выдаленьне подпісаў ці перавод у чорна-белы рэжым. Найлепшы варыянт для Вікісховішча — гэта загрузіць нязьменены файл і спаслацца на яго ў парамэтры other_versions= апісаньня.

Даданьне ў Вікікрыніцы

[правіць]

Простая дыяграма двух адрэзкаў, перасечаных дугамі
Гэтая выява выводзіцца шаблёнам {{Лятучая выява}}. Яна бяз рамкі, але ўсё адно мае подпіс.

  1. Адрэдагуйце старонку Вікікрыніцаў, куды вы зьбіраецеся дадаць выяву;
  2. Для даданьня выявы напішыце [[Файл:Назва файлу.jpg|frameless]]. Можна таксама выраўняць выяву: [[Файл:Назва файлу.jpg|frameless|center]] разьмесьціць яе па цэнтры, 'left' або 'right' дазваляе тэксту абцякаць выяву;
  3. Памер файлу выбірае карыстальнік. Каб зьмяніць дапомны памер, дадайце парамэтар …|frameless|90пкс]], каб задаць адносна меншы памер. Зьвярніце ўвагу, што большыя выявы могуць паўплываць на фармаваньне старонкі і значна павялічыць ейны памер;
  4. У парамэтры …|alt=[тэкст апісаньня]|… увядзіце дастаткова падрабязнае апісаньне, каб хтосьці, хто карыстаецца чытальнікам экрану, могу зразумець выяву і адсылку на яе ў тэксьце;
  5. Захавайце зьмены, праглядзеўшы, што выявае не замінае чытаньню тэксту.
  • Для даданьня выявы з подпісам, але бяз рамкі, можна таксама карыстацца шаблёнам {{Лятучая выява}}.