Гісторыя беларускае літэратуры (1921)/II/Рэволюцыйная і проціўрэволюцыйная літэратура/К. Каліноўскі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
П. Шпілеўскі К. Каліноўскі
Падручнік
Аўтар: Максім Гарэцкі
1921 год
Праклямацыі і брошуры

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Рэволюцыйная і проціўрэволюцыйная літэратура 60-х гадоў.

Біаграфічны матар‘ял. Каліноўскі быў сын ткача з двара Мастаўляны (Ваўкавыскага павету, Горадзенскай губэрні). Скончыў 5 кляс прогімназіі ў Сьвіслачы. Byчыўся на юрыдычным факультэце ў Пецярбурзе, выйшаў кандыдатам праў. Знаходзіўся пад уплывам А. Герцэна і пеpaняўся рэволюцыйнымі ідэямі. Перад паўстаньнем прыехаў на Беларусь і працаваў над яго падрыхтаваньнем. Дамагаўся, каб былі скасаваны панскія прывілегіі і прызнаны шырокія культурна - нацыянальныя правы за беларусамі і ліцьвінамі. Жыў ён у Вільні па фальшываму пашпарту і вёў самую шырокую рэволюцыйную прапаганду. У 1864 годзе яго злавілі і засудзілі на сьмерць. Прысуд споўнен на Лукішскім пляцу 10 (23) сакавіка (марца) 1864 года, калі Каліноўскі меў усяго 26 гадоў.

Яго літэратурная праца. У 1863 годзе, у Беластоку, Каліноўскі друкаваў нелегальную беларускую часопісь пад назовам „Мужыцкая праўда“, у каторай сам найбольш і пісаў пад псэўданімам Яська-гаспадар з-пад Вільні. Нумары „Мужыцкае праўды“ ёсьць у Віленскім музэі; усяго іх выйшла 6 штук. Часопісь заклікала бараніць унію, веру дзядоў, і скідаць ярмо маскоўскіх катаў. Чакаючы ў турме сьмерці, Каліноўскі напісаў дзьве адозвы да беларускага народа: адну вершам, адну прозаю. Пад уплывам і стараньнем Каліноўскага польскі „народны урад“ выдаў маніфест да беларускага народа пабеларуску з абвяшчэньнем, што „даецца ўсім шляхецтва навекі“ і даюцца іншыя вольнасьці. Невядома, ці меў Каліноўскі яшчэ якія беларускія творы; тыя-ж яго рэчы, што дайшлі да нас, ніякага літэратурнага значаньня ня маюць ды й пісаны яны былі з заданьнямі надта далёкімі ад заданьняў прыгожага пісьменства. Іх значаньне моральнае. Праклямацыі Каліноўскага і іншая падобная література сьведчыць нам, што 1) беларускае друкаванае слова так ці йначай усё болей пашыралася; 2) што беларускім словам карысталі тады, калі хацелі зачапіць струны беларускай душы.