Перайсці да зместу

Грашовы балянс сялянскай гаспадаркі Беларусі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Грашовы балянс сялянскай гаспадаркі Беларусі
Эканамічная праца
Аўтар: Аркадзь Быкаў
1928 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АРК. БЫКАЎ

Грашовы балянс сялянскай гаспадаркі
Беларусі

У аснове гэтага артыкулу ляжыць матар‘ял бюджэтнага досьледу сялянскіх гаспадарак, праведзены аддзелам Бюджэтнае Статыстыкі ЦСУ Бел. за 1923-24 г., 1924-25 і 1925-26 г. г., у сыстэматычным і плянавым парадку. Бюджэтнаму апісаньню з году ў год падлягалі пераважна адны і тыя самыя сялянскія гаспадаркі, што дазваляе параў наць за тры гады даныя гэтых бюджэтных досьледаў. У поўную распрацоўку ўвайшлі апісаньні 338 гаспадарак 1923-24 г., 332 гаспадаркі — у 1924-25 годзе і 337 — у 1925 годзе.

3 бюджетных апісаньняў, распрацаваных па вельмі шырокай і складанай програме, мы скарысталі толькі невялікую, але надзвычайна цікавую ў сучасны момант — частку грашовага балянсу, у якім адбіваецца ўся сума рыначных сувязяй гаспадаркі, звароты грашовай гатоўкі, крэдытовыя адносіны, падаткі; апрача таго, у грашовым балянсе адбіваецца таксама і організацыя гаспадаркі. Будучы адзінаю крыніцаю вестак аб грашовым звароце сялянскае гаспадаркі, крыніцаю, якая адрозьніваецца, апрача таго, адносна высокаю ступеньню верагоднасьці, дзякуючы ўнутранаму контролю ў агульным балянсе гаспадаркі, гэты матар‘ял мае свае недахопы, уласьцівыя бюджэтнай статыстыцы наогул — гэта недастатковая рэпрэзантатыўнасьць вестак. Разьмеркаваньне апісаных гаспадарак па засеўных групах, пры абмежаваным ліку апісаньняў, не дае дакладнай копіі разьмеркаваньня іх па масавых даных, бо пропорцыянальнасьць разьмеркаваньня прывяла-б да надзвычайна малога ліку бюджэтных апісаньняў гаспадарак, якія маюць нязначную ўдзельную вагу ў запраўднасьці і якія не даюць магчымасьці атрымаць сталыя бюджэтныя нормы. Бюджэты далі малюнак перавагі гаспадарак з засевам вышэй сярэдняга і меншай вагі малазасеўных груп гаспадарак у параўнаньні з агульнымі суадносінамі засеўных груп. Такім чынам апісаныя гаспадаркі ў сярэднім падрахунку зьяўляюцца гаспадаркамі некалькі павышанага тыпу; да гэтага трэба дадаць, что вельмі складанаму апытаньню маглі падлягаць толькі культурныя гаспадары, якія аднаўлялі па памяці ўсе гаспадарчыя зьявы за мінулы год.

Ня гледзячы на паказаныя недахопы, мы, на падставе бюджэтных матар‘ялаў, хаця-ж і абмежаваных па ліку об‘ектаў назіраньня, спрабуем зрабіць агульны нарыс схемы грашовае гаспадаркі вёскі і адзначыць тыя шляхі, па якіх ішло гэтае разьвіцьцё пасьля НЭП-у. Першы раз, як гаворыць профэсар Літошанка, мы падыходзім да гэтае проблемы з некаторым запасам добраякаснага фактычнага матар‘ялу[1].

I.

Рух грашовага звароту сялянскіх гаспадарак за тры гады ў чырвоных рублёх на адну гаспадарку ў сярэднім высьвятляецца наступнымі данымі:

Гады Абсалютныя вялічыні Узрост у %%
Неземля-
робск.
прыбыткі
Работа ў
чужой сел.
гаспад.
Усяго ад
продажу
Пазычана Увесь пры-
бытак
Неземля-
робск.
прыбыткі
Работа ў
чужой сел.
гаспад.
Усяго ад
продажу
Пазычана Увесь пры-
бытак

1923-24г....

1924-25г....

1925-26г....


6,40

34,55

69,14


0,97

2,39

3,73


52,46

97,73

161,26


3,20

7,82

13,27


69,65

147,14

258,62


100

540,3

1,080,3


100

246,4

384,5


100

186,3

307,4


100

244,4

414,7


100

211,6

371,8

Паказаныя даныя даюць малюнак вельмі шпаркага ўзросту грашовага прыбытку, які вырас на 271,8% за два гады. Гаткае павялічэньне грашовага прыбытку сялянскае гаспадаркі тлумачыцца аграмадным павялічэньнем двох артыкулаў прыбытку, якія маюць, як гэта відаць з прыведзеных даных, вялікае значэньне ў грашовым балянсе: павялічэньнем у 11 раз паступленьняў ад няземляробскіх прыбыткаў, пераважна промыслаў — і ў 3 разы грашовае выручкі ад продажу продуктаў сваёй гаспадаркі. Два другія артыкулы грашовага прыбытку, якія характарызуюць ролю заработкаў у чужой сялянскай гаспадарцы і крэдытных опэрацый у агульная суме грашовых паступленьняў, хоць і ўзрасьлі ў 4 разы, але не займаюць асабліва выдатнага месца ў грашовым бюджэце сярэдня-сялянскае гаспадаркі. Гэтыя артыкулы выдзелены намі з прычыны іх экономічнага значэньня.

Узрост грашовага звароту, як сьведчаць ніжэйпрыведзеныя даныя, розны ў залежнасьці ад велічыні гаспадаркі па засеве.

Групы гаспада-
рак па засеве
[2]


Гады
Абсолютныя лічбы У %%
II гр. да
2 дзес.
III гр. ад
2 да 4 дз.
IV гр. ад
4 да 6 дз.
V гр. ад
6 да 8 дз.
VI і VII гр.
ад 8 да 10 дз.
II гр. III гр. IV гр. V гр. VI і VII
гр.

1923-24г....

1924-25г....

1925-26г....


40,76

68,68

172,13


57,47

113,21

205,16


91,16

162,68

284,53


117,93

250,54

378,68


165,38

314,76

431,37


100

168,5

422,3


100

197,0

357,0


100

178,5

312,1


100

212,4

321,1


100

190,3

260,8

Грашовы зварот, такім чынам, выяўляе цесную сувязь з велічынёй гаспадаркі. Як відаць з прыведзеных даных, крывая грашовага прыбытку падымаецца з узростам засеўнай плошчы ўва ўсе гады. Тэмп-жа нарастаньня грашовага прыбытку па засеўных групах выяўляе ў 1925-26 годзе значнае адставаньне для вышэйшых засеўных груп. Яшчэ больш рэльефна выяўляе сувязь грашовага прыбытку з гаспадаркаю рознай экономічнай магутнасьці душавая норма грашовага прыбытку па засеўных групах, якая дае малюнак параўнаўчай забясьпекі гаспадарак грашыма на душу.

Гады Групы гаспадарак
II III IV V VI-VII Ся-
рэдн.

1923-24г....

1924-25г....

1925-26г....


8,15

13,82

69,14


8,65

18,47

36,06


13,94

23,85

42,28


15,34

31,05

50,56


18,86

37,38

51,35


11,00

22,60

41,25

Грашовы прыбытак на душу штогодна, у гэтым выпадку, падымаецца ад ніжэйшых да вышэйшых засеўных груп.

Узрост грашовага балянсу за разгляданы пэрыод ня можа быць, аднак, бязумоўным паказальнікам узросту выплатна-менавах сувязяй сялянскай гаспадаркі. У грашовым балянсе адбіўся ня ўвесь зварот гаспадаркі, а толькі яго грашовая частка. Значная частка звароту прайшла міма грашовага балянсу ў парадку тавараабмену, альбо платы натураю за паслугі. За разгляданыя гады грашовыя адносіны амаль што замянілі натуральны абмен продуктамі і зьменшылі абсолютна і адносна натуральную аплату працы і вытворчых паслуг. Гэты процэс дэватурызацыі ўчыніў моцны ўплыў на грашовы зварот і гэтым павялічыў яго номінальны ўзрост у параўнаньні з натуральнымі формамі адчужэньня. Зьмешчаная ніжэй табліца паказвае ўзровень грашовае часткі адчужэньня сельска-гаспадарчых продуктаў продажы і натуральных форм адчужэньня — тавараабмену і натуральных аплат працы па гадох:

Гады Прадажа Дана ў
абмен
Дана за
работу
натураю
Усяго

1923-24г....

1924-25г....

1925-26г....


28,4

61,7

80,0


50,9

15,0

5,4


20,7

23,3

14,6


100

100

100

Як сьведчаць прыведзеныя даныя, пропорцыя тых і другіх форм рыначна-менаных сувязяй па гадох неаднолькавая. 1923-24 г. быў годам аднаўленьня грашовай гаспадаркі. Большая частка году прайшла пад адзнакаю вельмі вялікага ўпадку савзнакаў і таму ў гэтым годзе яшчэ значна пераважвалі натуральныя формы адчужэньня. Разьвіцьцё грашовай гаспадаркі вёскі радыкальна зьмяніла становішча ў наступным 1924-25 годзе, у якім грашовыя ўмовы займалі ўжо 61,7% агульнай сумы адчужэньня.

У 1925-26 г. — 80% продукцыі адчужаецца за грошы і толькі 20% адчужаных продуктаў праходзіць па натуральных умовах. Пад найбольшае скарачэньне, як відаць з таблічкі, падпаў за гэтыя гады натуральны тавараабмен, з 50,9% у 1923-24 г. да 5,4% у 1925-26 г. па параўнаньні з натуральнай аплатаю працы (з 20,7% да 14,6%). Астатняя форма аплаты наёмнае працы захоўвалася ў нашай вёсцы побач з грашовая і да часу імпэрыялістычнае вайны.

Наступная табліца тлумачыць пытаньне аб тым, якія засеўныя групы гаспадарак зьяўляліся больш успрыймальнымі да дэнатурызацыі сваіх рыначна-менавых сувязяй.

У %% да ўсяго адчужэньня
II гр. III гр. IV гр. V гр. VII і
VII гр.
1924-25 г.
Прадана....

Аддана ў абмен.

за работу.
(натураю)


39,0

42,8


18,2


58,1

16,3


25,6


64,7

13,7


21,6


64,2

10,5


25,3


71,9

7,8


20,3

1925-26 г.
Прадана....

Аддана ў абмен.

за работу.
(натураю)


71,1

19,4


9,5


78,9

7,0


14,1


81,8

4,0


14,2


78,2

4,0


17,8


85,0

1,2


12,8

Як і трэба было чакаць, сярэднія і буйныя гаспадаркі шпарчэй замянілі свае натуральныя адносіны грашовымі; продаж у іх ужо ў 1924-25 годзе складала 64,7% і 71,9% усяго іх адчужэньня, супроць 39,0% ніжэйшай групы. Лішкі продуктаў сельскае гаспадаркі, з якіх формуецца прыбыткова-грашовы бюджэт шматзасеўных гаспадарак шпарчэй зьвязалі іх з рынкам і з усёй народнай гаспадаркай у цэлым.
Дробныя гаспадаркі адсталі ў 1924-25 годзе ад буйных у замене натуральных адносін грашовымі; але ў наступным 1925-26 г. мы заўважваем узмацненьне тэмпу грашовых зваротаў якраз у гэтых адставаўшых гаспадарках. Яны імкнуцца дагнаць гаспадаркі, якія раней за іх аднавілі свае грашовыя адносіны. Адзначаны вышэй паніжаны тэмп узросту ў 1925-26 годзе грашовага звароту вышэйшых засеўных груп і тлумачыцца зьмяншэньнем для гэтых груп дэнатурызацыі рыначна-менавых сувязяй, якія зьніжаюць іх номінальны грашовы прыбытак. Трэба яшчэ адзначыць, што апошняя табліца сьведчыць аб большай тэндэнцыі скарачэньня натуральных аплат працы ў дробных гаспадарках у параўнаньні з буйнымі.

Падагульваючы коратка ўсё вышэйсказанае мы бачым, што грашовы балянс павялічвае ўзрост прыбытку сялянскае гаспадаркі. Ён адбівае ўзрост грашовага звароту сялянскае гаспадаркі, які вынікае пад уплывам ня толькі процэсаў аднаўленьня ў сялянскай гаспадарцы, але і пад уплывам замены натуральных адносін грашовымі. Гэты процэс дэнатурызацыі, як вынік грашовае рэформы, даткнуўся да ўсіх груп гаспадарак, але не ў аднолькавай ступені. Буйный гаспадаркі зьявіліся больш успрымальнымі, чым дробныя ў замене натуральных адносін грашовымі і затым для зпошніх зьявіўся большы прастор для далейшай дэнатурызацыі рыначна-менавых сувязяй.

Пераходзячы да разгляду прыбыткова-выдатковых артыкулаў сялянскага грашовага балянсу, трэба адзначыць, што ня ўсе артыкулы грашовага прыбытку могуць служыць паказальнікам узросту прыбытковасьці гаспадаркі. Не гаворачы ўжо аб асабіста-прамысловых занятках, нават продажы, так званых, рыначных продуктаў, якія звычайна адчужаюцца сялянскімі гаспадаркамі толькі ў некаторай ступені, гаворыць аб велічыні валавой продукцыі гаспадаркі, бо таварная частка апошняй адзначаецца ня толькі вытворчасьцю сельскае гаспадаркі, але і фактарам чыста рыначнага характару. Часам гаспадарка збывае продукты не дзеля таго, што збыт карысьней чымся спажываньне, ці скарыстаньне ў сваёй гаспадарцы, а дзеля таго, што яна прымушана задаволіць сваю пільную патрэбу ў грашох. У апошнім выпадку адпаведны артыкул прыбытку носіць чыста зваротны характар і ня сьведчыць аб росьце прыбытковасьці гаспадаркі. Толькі аналіз будовы грашовага балянсу сялянскай гаспадаркі і зьмены, якія вынікаюць у яго будове у працягу вызначанага часу, можа даць прадстаўленьне аб узросьце яго прыбытковасьці. У далейшым будзе выкладацца характарыстыка галоўных артыкулаў балянсу і іх зьмены: прычым, балянс 1923-24 г. мы выключаем з разгляду, як балянс няўстойлівы, які складаўся пры рэзкай зьмене курсу савзнакаў 1923-24 г., і таму на яго падставе рабіць якія-небудзь вывады і заключэньні вельмі цяжка; артыкулы балянсу прадстаўлены ў сярэднім бяз розьніцы груп гаспадарак па рэспубліканскай зборцы толькі за два гады; у разрэзе экономічнай магутнасьці гаспадарак намі прадстаўлены далей некаторыя артыкулы балянсу, якія маюць у ім найбольшую ўдзельную вагу, альбо экономічнае значэньне.
Ад распаўсюджаньня бюджэтных норм на ўсю масу гаспадарак, прымаючы пад увагу нятыповасьць падпаўшых бюджэтнаму апісаньню гаспадарак, мы ўстрымоўваемся.

II.

Застановімся, наперад усяго, на характарыстыцы прыбытковай часткі грашовага балянсу сярэдняе сялянскае гаспадаркі, галаўнейшыя артыкулы якога за 1924-25, 1925-26 г.г. прадстаўлены ніжэйпаданай табліцаю:

Гады Асабова прамысл.
заработкі і рамес-
на-саматужныя
Работа ў чужой
сельскай гаспа-
дарцы
Увесь продаж [3] У тым ліку Пазычана Іншыя прыбыткі Усяго
Продуктаў
ральніцтва
Продуктаў
жывёлага-
доўлі
Скаціны і
птаства
Іншы про-
даж
1924-25г...
1925-26г...
34,58
69,14
2,39
3,73
97,73
161,26
32,02
40,44
17,66
17,95
32,53
77,61
15,52
25,26
7,82
13,27
4,62
11,22
147,14
258,62
У процантах
1924-25г...
1925-26г...
23,5
26,7
1,6
1,5
66,5
62,4
21,8
15,6
12,0
10,0
22,1
30,0
10,6
6,8
5,3
5,1
3,1
4,3
100
100

У агульнай суме грашовага прыбытку продаж продуктаў сваёй гаспадаркі пераважвае ўсе другія артыкулы прыбытку і дасягае ў сярэднім па ўсіх групах гаспадарак у 1924-25 годзе 97,73 руб. і ў 1925-26 г. 161,26 руб., што складае 66,5% і 62,4% усіх грашовых паступленьняў з гаспадарак за два гады. Такое пераважнае значэньне ў грашовым бюджэце сялянскае гаспадаркі продажу сельска-гаспадарчых продуктаў зьяўляецца самым галоўным паказальнікам вялікай сувязі гаспадаркі з надворным сьветам, колькаснаю меркаю продажу вызначаецца і здольнасьць гаспадаркі да куплі і разьмер сувязі гаспадаркі з рынкам. Суадносіны прыбытковых артыкулаў бюджэту па продажы продуктаў земляробства і гадоўлі жывёлы даюць малюнак організацыі сялянскае гаспадаркі ў галіне рыначных сувязяй. Як відаць з табліцы, у сярэднім па ўсіх апісаных гаспадарках пераважвае рэзка выяўлены жывёлагадоўчы тып гаспадаркі. Супольны прыбытак жывёлагадоўлі, які складаецца з адчужаньня продуктаў і жывой скаціны, зьявіўся ў 1924-25 годзе ў паўтара разы, а ў наступным 1925-26 г. ў два з трэцьцю разы большы за паступленьні ад рэалізацыі продуктаў ральніцтва. Прыбытак ад продажу прадуктаў ральніцтва дасягнуў у 1924-25 годзе ўсяго толькі 32,02 руб. і ў 1925-26 годзе 40,44 руб., што складае 21,8% і 15,6% ад усіх паступленьняў сярэдняе сялянскае гаспадаркі ў гэтыя гады. Трэба адзначыць, што натуральная аплата рознага роду работ у большасьці складаецца з продуктаў ральніцтва (збожжа), што значна зьніжае ролю апошніх у агульнай суме грашовага прыбытку. Што датычыцца да паступленьняў ад продажу продуктаў жывёлагадоўлі, то яны за разгляданы час не зьмянілі сваей абсолютнай велічыні. Паступленьні ад продажу скаціны і птаства з 32,53 р. у 1924-25 годзе павялічыліся да 77,61 руб. у 1925-26 годзе, значна падняўшы ўдзельную вагу гэтай галіны прыбытку ў агульнай суме паступленьняў, з 22,1% да 30%.

Не малазначную ролю граюць у грашовым прыбытку паступленьні ад продажу другарадных культур (гародніна, садавіна, пчалярства, лугаводзтва і інш.) і ад продажу інвэнтару, будоўлі, хатняе маёмасьці, продуктаў прамысловасьці, якія неадзначаны ў нашай скарочанай таблічцы, а аб‘яднаны ў адну агульную галіну прыбытку „іншы продаж“. Прыбытак ад рэалізацыі гэтых продуктаў складаў у першым годзе 15,52 руб. (10,6%) і ў другім — 25,26 руб. (6,8%) у сярэднім на гаспадарку.

Па групах гаспадарак разьмеры грашовага прыбытку ад продажу, як сьведчаць ніжэйпрыведзеныя даныя, далёка неаднолькавыя:

Гады У %% да ўсяго прыбытку кожнае групы
гаспадарах
II гр. III гр. IV гр. V гр. VI і VII гр.

1924-25г..

1925-26г..


41,1

39,5


62,2

52,9


66,1

64,6


78,4

73,4


74,5

85,4

Прыбыткі ад продажу продуктаў сваёй гаспадаркі павялічваюцца абсолютна і адносна з узростам засеўнай плошчы і тлумачацца вялікаю сувязьзю з рынкам вышэйшых груп гаспадарак у параўнаньні з ніжэйшымі. Такім чынам, з узростом экономічнай магутнасьці гаспадарак, адзначанай у нашай працы разьмерамі пасеву, у значнай ступені пашыраецца, як сказана вышэй, і сувязь гаспадаркі з рынкам, а разам з гэтым павялічваецца і пакупная здольнасьць гаспадаркі. Калі ў самай ніжэйшай групе прыбыткі ад продуктаў сельскае гаспадаркі, якія выкідаюцца на рынак, складаюць 41,1% ў 1924/25 годзе і 39,5% у 1925-26 годзе, то ў вышэйшай — дасягаюць 74,5% і 85,4% ад усіх паступленьняў гэтых гаспадарак за разгляданыя гады. Трэба дадаць, што у 1925-26 годзе, супроць папярэдняга году, адноснае значэньне прыбытку ад продажу зьнізілася ў сярэднім па ўсіх гаспадарках, за выключэньнем адной многазасеўнай групы, за кошт зьніжэньня прыбытку ад продажу продуктаў ральніцтва. Надзвычайна характэрны малюнак даюць нам даныя аб суадносінах прыбыткаў ад рэалізацыі продуктаў ральніцтва і жывёлагадоўлі па разьмеры гаспадарак:

У %% да ўсяго грашовага пры-
бытку кожнае групы гаспадарак
II III IV V VI-VII
1924-25 г.
Продаж продукт. ральніцтва....

жывёлагад.....

скаціны іптаства.....


7,5

6,5

19,7


17,6

11,9

22,8


21,7

12,9

21,8


30,4

14,9

20,9


28,9

9,0

23,5

1925-26 г. Продаж продукт. ральніцтва....

жывёлагад.....

скаціны іптаства.....

7,3

5,1

19,7

10,5

5,4

27,4

15,4

6,5

31,5

24,9

7,9

31,9

12,6

19,1

45,3

Грашовы балянс, такім чынам, яскрава адбівае жывёлагадоўчы кірунак сельскае гаспадаркі Беларусі ў суадносінах апошняе з рынкам. Ува ўсіх групах гаспадарак паступленьне ад жывёлагадоўлі, якое складаецца ад продажу продуктаў жывёлагадоўлі і жывой скаціны і птушак, пераважвае паступленьне ад рэалізацыі продуктаў ральніцтва, але адноснае значэньне гэтых галоўных галін сельскай гаспадаркі ў гаспадарках рознай экономічнай магутнасьці неаднолькавае.
У 1924-25 годзе, з павяліченьнем разьмеру гаспадарак, узрастае значэньне прыбыткаў ад ральніцтва, адносна якіх прыбыткі ад жывёлагадоўлі памяншаюцца ад ніжэйшых да вышэйшых засеўных груп: так, калі ў ніжэйшай групе сумесны прыбытак жывёлагадоўлі па абсолютнай велічыні ў 31/2 разы больш за прыбыткі ад ральніцтва, то ў вышэйшай — дыспропорцыя ў бок перавагі жывёлагадоўчых прыбыткаў у параўнаньні над ральнічымі нязначная. У наступным 1925-26 г., у параўнаньні з 1924-25 г., ува ўсіх групах прыкмячаецца вялікі спад удзельнай вагі прыбыткаў ад ральніцтва, пры агульным узросьце прыбыткаў ад продуктаў жывёлагадоўлі. Добрыя кармавыя ўмовы 1924/25 году відочна зрабілі значны ўплыў на разьвіцьцё гадоўлі жывёлы ў 1925/26 г. і павялічэньне ў гэтым годзе адчужэньня продуктаў, жывёлагадоўлі.
Пасьля продажу продуктаў сваёй гаспадаркі, наступнае месца ў агульнай суме грашовага прыбытку займаюць паступленьні ад асабіста прамысловых заработкаў і прыбыткі ад рамесьніцка-саматужных вырабаў, якія аб‘яднаны намі ў адной рубрыцы. Прыбыткі гэтага роду складалі ў 1924/25 годзе 34,58 руб. (23,5%) і 69,14 руб. (26,7%), у 1925/26 годзе на адну гаспадарку ў сярэднім. Такая значная вага ў грашовым прыбытку промыслаў сьведчыць аб вялікім разьвіцьці апошніх у сялянскай гаспадарцы. Патрэба ў грошах, пры наяўнасьці лішкаў працы ў сельскай гаспадарцы, прымушае сялянскую сям‘ю дабываць патрэбныя сродкі продажам лішкаў рабочай сілы, альбо організацыяй неземляробскай прамысловасьці.
З паасобных відаў апошніх па разьмерах грашовых прыбыткаў асабістыя промыслы, як перавозка, цясьлярства, сталярства, лясныя работы, выраб аўчын, саней і інш. займаюць першае месца і дасягаюць у 1925/26 г. 52,16 руб. у сярэднім на гаспадарку. Досыць значную ўвагу ў грашовым прыбытку маюць таксама і паступленьні ад службы і працы на фабрыках (11,65 р.); гандлёва-прамысловыя і рамесьніцка-саматужный прадпрыемствы па разьмерах паступленьня нязначныя (5,33 р.). Прамысловыя прыбыткі і іх удзельная вага ў агульнай суме грашовага прыбытку па разьмерах гаспадарак за два гады ілюструюцца наступным лічбамі:

Гады У %%
II гр. III гр. IV гр. V гр. VI і VII гр.

1924-25г..

1925-26г..


40,3

43,6


28,2

32,5


23,9

25,0


13,8

21,7


14,9

9,2

У іх адбілася агульнавядомая думка аб вялікім адносным значэньні ў дробных гаспадарках прыбыткаў ад промыслаў. Зразумела, у малазасеўных групах сельская гаспадарка не зьяўляецца галоўнаю крыніцаю існаваньня, і беднякі, каб пракарміцца, павінны прыбягаць да дадатковых крыніц прыбытку.

Заработак у чужой сялянскай гаспадарцы займае малую ролю ў бюджэце сялянскае гаспадаркі і дасягае ў 1924-25 годзе 2,39 руб. і ў наступным годзе 3,73 руб., што складае адпаведна 1,6% і 1,5% сярэдняга прыбытковага бюджэту. У асобных групах гаспадарак роля гэтага заработку хістаецца ад 4,2% да 0,5% у 1924-25 годзе і ад 3,5% да 0,4% у 1925-26 годзе ад усіх прыбыткаў за гэтыя гады ніжэйшых і вышэйшых груп гаспадарак, якія зьмяншаюцца падобна прамысловым прыбыткам у вышэйшых засеўных групах. Неабходна дадаць, што прыведзеныя коэфіцыенты не характарызуюць ролі заработкаў у чужой сельскай гаспадарцы, бо, апрача грашовых расплат, у чым мы праканаліся вышэй, у значнай ступені захавалі сваю сілу і натуральныя формы зарплаты. У агульнай суме грашовага прыбытку ад земляробскіх промыслаў у чужой гаспадарцы частка прыбыткаў ад найму на сельска-гаспадарчыя работы і ад здачы скаціны і інвентару з работнікам, па разьмерах гаспадарак, не аднолькавая, як відаць з наступных абсолютных даных у рублёх за 1925-26 г.:

II III IV V VI VII У
сярэд.
нім

Наём на с.-г. работы.......

Наём на с.-г. работы з скацінаю і інвэнт.


4,84

1,20


2,78

0,97


1,99

0,58


2,44

2,63


1,35


5,0


2,60

1,13

Такім чынам, па ўсіх дасьледваных гаспадарках бяз розьніцы груп, прыбыткі ад працы ў чужой сельскай гаспадарцы ў 1925-26 г. у два-тры разы перавышалі прыбыткі ад здачы працоўнай сілы з скацінаю і інвэнтаром. Пры гэтым крывая прыбытку ад аддачы ў наём аднэй працоўнай сілы, з узрастаньнем гаспадарак, зьніжаецца, а крывая грашовага прыбытку ад аддачы ў наём працоўнае сілы з скацінаю і інвэнтаром мае тэндэнцыю да ўзвышэньня. Апошнія абставіны паказваюць на большую забясьпеку вышэйшых груп гаспадарак цягавою сілаю і сельскагаспадарчым інвэнтаром у параўнаньні з ніжэйшымі.

Аднэй з нязначных частак грашовага прыбытку зьяўляюцца пазыкі. Гадавы бюджэт сярэдняе сялянскае гаспадаркі папаўняецца штогодна за кошт пазык толькі на 5% з нявялікім ад агульнай сумы грашовага прыбытку. Па групах гаспадарак роля пазык характарызуецца наступнымі данымі:

II III IV V VI і VII У
сярэд.
нім

Пазычана ў 1924-25 г...

у %%

1925-26 г...

у %%


7,19

10,5

9,68

5,6


6,31

5,6

14,09

6,9


7,40

4,5

16,27

5,7


13,40

5,3

4,54

0,7


13,57

4,3

15,22

2,8


7,82

5,3

13,27

5,1

У разьвіцьці крэдыту па разьмерах гаспадарак можна адзначыць тэндэнцыю павялічэньня ўдзельнае вагі крэдытных опэрацый 314 груп гаспадарак, павялічэньне крэдытнага звароту гэтых груп гаспадарак, мабыць тлумачыцца напружанай патрэбнасьцю ў іх грашовага крэдыту, у мэтах здаволеньня мінімальных сваіх патрэб. Але наогул разьмеры пазык на засеўных групах ясных тэндэнцый не выяўляюць.
У звароце крэдытных опэрацый некаторае значэньне мае і натуральная продукцыя сельскае гаспадаркі. Апошняя, ведама ня ўключана ў грашовы балянс, але-ж мы, для поўнасьці схэмы крэдытовых суадносін у сучаснай вёсцы, поруч з грашовымі опэрацыямі, у наступнай табліцы прадстаўляем за 1925-26 г. і крэдытныя опэрацыі натураю:

Атрымана Дана
Грашы-
ма
Продукт.
ральніц-
тва
Іншымі
продукт.
Разам Грашы-
ма
Продукт.
ральніц-
тва
Іншымі
продукт.
Разам
Пазыка.....

Сплата пазыкі...

13,27

0,35

1,32

0,18

0,65

0,25

15,24

0,78

0,71

6,06

0,29

0,67

0,05

0,05

1,05

6,78

Усяго.. 13,62 1,50 0,90 16,02 6,77 0,96 0,10 7,83

Як відаць з табліцы, крэдытныя суадносіны ў дасьледваных гаспадарках пашыраны вельмі слаба, што тлумачыцца, між іншым, няпоўным адбіткам крэдытных опэрацый у бюджэтных апісаньнях. Прыбытак па крэдытных рубрыках грашыма і процантамі на адну гаспадарку ў сярэднім дасягае 13,62 руб. і натураю 2,40 руб. Выдатак на грошы раўняецца 6,77 руб. і натураю — 1,06 руб. Такім чынам, адпаведна з значнаю зьменаю натуральных форм менавых сувязяй грашовымі, часьціна натуральнага звароту ў крэдытных опэрацыях у вёсцы мае невялікія разьмеры. Крэдытный опэрацыі натураю складаюцца, галоўным чынам, з адчужаньня і набыцьця продуктаў паляводзтва, якія зьяўляліся да грашовае рэформы найбольш валютна-здольнымі. Іншыя віды продукцыі складаюць нязначную частку ў звароце крэдытных опэрацый. Урэшце, апошняя з неразгледжаных намі галін грашовага прыбытку, іншыя прыбыткі займаюць 3,1% — у 1924-25 г. і 14,3% — у 1925-26 г. сярэдняга прыбытковага бюджэту; па сваёй удзельнай вазе ў бюджэце гэтая галіна грае большую ролю ў дробна-засеўных гаспадарках.

III.

Пераходзім да разгляданьня выдатковай часткі грашовага бюджэту сялянскае гаспадаркі, галіны якой, што характарызуюць галоўнейшыя патрэбы гаспадаркі за два гады, уяўляюцца ў наступным відзе:

Гады Наём рабочых у
с.-гаспадар. і для
рамонту інвэнтару
і будоўлі
Купля Падаткі Іншыя
выдаткі
Увесь выдатак
Продуктаў
ральніцтва
Скаціны і
птушак
Інвэнтару і
будоўлі
Продукт.
прамысло-
васьці
Матар'ялаў
для будоўлі
і рамонту
1924-25г....
1925-26г....
4,49
12,34
10,09
21,75
9,91
34,65
5,57
19,97
4,30
9,21
55,80
90,05
25,21
15,67
31,87
48,01
147,24
251,65
У %%
1924-25г....
1925-26г....
3,0
4,9
6,9
8,6
6,7
13,8
3,8
7,9
2,9
3,7
37,9
35,8
17,1
6,2
21,7
19,1
100
100

Разглядаючы галіны выдаткаў у парадку разьмяшчэньня іх у табліцы, зварочваем увагу на першую групу выдаткаў, якія характарызуюць аплату наёмнае працы ў сялянскай гаспадарцы. Гэта сума выдаткаў мае болей шырокі аб‘ём, чым амаль што аналёгічная галіна прыбытку, бо па выдатку за плату наёмнае працы ўключаны яшчэ апрача сельска-гаспадарчых і рамонтавыя работы. Гэтая галіна прыбытку займае малую ролю ў грашовым балянсе, усяго 3% у 1924-25 годзе і 4,9% у 1925-26 г. агульнай сумы грашовага выдатку сярэдняга сялянскага двара. Нязначны прыбытак і выдатак па аплаце сваёй і наёмнае працы сьведчыць аб працоўным характары сельскае гаспадаркі Беларусі.

Сялянская гаспадарка ня толькі адчужае продукты сельскае гаспадаркі, але-ж мусіць і набываць іх. Дзьве далейшыя рубрыкі выдатку маюць адносіны да набытку продукцыі сельскае гаспадаркі і характарызуюць, так званы, унутрысялянскі зварот. Апошні, як відаць з табліцы, з 13,60% агульнае сумы выдатку сярэдня сялянскае гаспадаркі ў 1924-25 г. узвысіўся да 22,4% у 1925-26 годзе. Купля продуктаў ральніцтва выклікаецца недахопам свайго хлеба, кармавымі і насеннымі патрэбамі гаспадарак.

Наступныя даныя паказваюць набыцьцё продуктаў, ральніцтва па групах гаспадарак:

Гады У %%
II III IV V VI і VII
1924—25г..

1925—26г..

15,3

12,0

9,0

11,8

6,3

7,4

4,2

5,4

2,4

5,4

Доля выдаткаў на куплю продуктаў ральніцтва займае, як мы бачым, значнае месца ў бюджэце малазасеўных гаспадарак, і прыкметна зьмяншаецца ў многазасеўных групах. Пасыўны спажыўны балянс дробных гаспадарак прымушае апошнія траціць на куплю продуктаў ральніцтва 15,3% у 1924-25 г. і 12% — у 1925-26 г. іх выдатковага бюджэту. Зрабіўшы параўнаньне адчужэньня продуктаў ральніцтва з іх набыцьцём па групах гаспадарак за два гады, як яны адбіліся ў грашовым балянсе і адняўшы адпаведна адну суму ад другой, атрымаем сальдо ад опэрацый па рэалізацыі продуктаў ральніцтва:

Гады II III IV V VI і VII Сярэдн.

1924—25г.

1925—26г.


-5,17

-8,19


+9,56

-2,08


+24,95

+23,55


+66,03

+74,96


+83,60

+82,61


+21,93

+18,69

Як бачым, дзьве першыя групы гаспадарак купляюць продуктаў ральніцтва больш, чым прадаюць, і толькі 1924-25 г., гаспадарка 3-яе групы адчужае на рынак некаторую колькасьць сваёй продукцыі. Гэтыя гаспадаркі зьяўляюцца ўнутры-ялянскім спажыўцом. Рыначным дастаўніком продуктаў ральніцтва (як і большасьці сельска-гаспадарчае продукцыі) зьяўляюцца групы гаспадарак з IV-ае і вышэйшыя. Выдаткі на куплю скаціны і птушак, амаль што роўныя ў 1924-25 г. па ўдзельнай вазе з выдаткамі на куплю продуктаў ральніцтва сярэдняга сялянскага бюджэту (6,7%), у 1925-26 годзе ўзмацняюцца і дасягаюць 13,8% выдатковага бюджэту.

Наступныя 3 рубрыкі выдаткаў да некаторай ступені зьвязаны паміж сабою. Адна з іх датычыцца куплі інвэнтару і гатовае будоўлі, другая ахапляе набыцьцё рамонтных матар‘ялаў для інвэнтару і будоўлі і трэцяя паказвае куплю продуктаў прамысловасьці асабовага і гаспадарчага значэньня. Усе гэтыя галіны выдаткаў можна разглядаць разам, як выдаткі гаспадаркі на набыцьцё продуктаў прамысловасьці ў шырокім сэнсе гэтага слова. Паказаныя групы выдаткаў аб‘яднаюць траты селяніна на вырабы буйнае і дробнае прамысловасьці, а таксама на неапрацаваныя лясныя матар‘ялы, што складаюць значную частку трат на будоўлю і рамонтныя матар‘ялы. Набыцьцё продуктаў прамысловасьці зьяўляецца самай буйной галіной грашовага выдатковага бюджэту селяніна. Выдаткі на гэтую мэту сярэдняга сялянскага двара ў 1924-25 г. дасягаюць 65,67 руб. і ў 1925-26 г. 119,23 руб., што складае 44,6% і 47,4% усіх грашовых трат. Па асобных засеўных групах гэтыя выдаткі за два гады зьмяняліся наступным чынам:

Гады У %% да ўсяго выдатку
II III IV V VI і VII Усе гас-
падаркі

1924-25г..

1925-26г..


40,6

50,3


41,6

45,8


45,1

45,9


48,2

49,9


48,7

46,8


44,6

47,4

Удзельная вага выдаткаў на неземляробскія продукты павялічваецца, як бачым, у 1925-26 годзе ў параўнаньні з 1924-25 г. ўва ўсіх групах гаспадарак, за выключэньнем адной вышэйшай многазасеўнай групы. Гэтая акалічнасьць сьведчыць аб павышаньні ў 1925-26 г. пакупное здольнасьці сялянскіх гаспадарак.

Каб высьветліць, якімі экономічнымі групамі гаспадарак, прад‘яўляецца патрабаваньне на тыя ці іншыя набываныя вёскай неземляробскія продукты, зложым наступную табліцу:

У %% да ўсяго выдатку
II III IV V VI-VII
1924-25 г.
Купля інвэнт. і будоўлі...

матар. для рамонт. інвэнт. і
будоўлі........

продукт. прамысловасьці.


4,9


2,0

33,7


3,8


3,1

34,7


5,0


3,6

36,5


1,9


2,3

44,0


2,4


1,9

44,4

1925-26 г. Купля інвэнт. і будоўлі...

матар. для рамонт. інвэнт. і
будоўлі........

продукт. прамысловасьці.

16,3


3,5

30,5

7,5


4,5

33,8

7,1


3,0

35,8

5,3


4,3

40,3

5,6


2,1

39,1

Даныя вышэйпрыведзенай табліцы дазваляюць высьветліць сувязь паміж выдаткамі на асобныя віды гэтых тавараў і засеўнай плошчай гаспадарак. Набыцьцё продуктаў прамысловасьці асабістага і гаспадарчага значэньня павялічваецца разам з узростам засеўнае плошчы, як у 1924-25, так і ў наступным 1925-26 г. Але доля выдаткаў на куплю продуктаў гэтага значэньня ў 1925-6 г. зьмяншаецца ўва ўсіх групах гаспадарак, пры адначасовым магутным узросьце выдаткаў на набыцьцё інвэнтару, гатовае будоўлі і нязначным узросьце выдаткаў на матар‘ялы для іх рамонту. Дзьве апошнія галіны выдаткаў, якія выяўляюць разьмеры папаўненьня і накапленьня сваіх нескарыстаных капіталаў, асабліва значныя ў дробназасеўных гаспадарках, дасягаюць у апошнім годзе 19,8% выдатковага бюджэту. Ня столькі напружанае, як у дробных гаспадарках, папаўненьне нярухомага капіталу констатуецца ў апошнім годзе ўва ўсіх гаспадарках, за кошт, як сьведчыць табліца, адноснага зьмяншэньня ў іх куплі прамтавараў асабістага і гаспадарчага значэньня.

Для правідловасьці разваг, аб ролі засеўных груп у справе набыцьця прамысловае продукцыі, аднясем выдаткі на яе набытак на душу і на дзесяціну засеву ў кожнай групе гаспадарак. У такім выпадку, будзем мець наступныя шэрагі:

Гады Выдатак на 1 душу ў рублёх Выдатак на 1 дзесяціну пасеву
II III IV V VI і
VII
Сярэдн. II III IV V VI і
VII
Сярэдн.

1924-25

1925-26


5,52

17,69


7,75

16,21


10,78

18,69


14,50

28,95


18,59

24,79


10,09

19,02


18,65

55,10


15,32

29,75


15,32

25,36


16,74

25,23


15,56

20,49


15,71

27,41

Падушныя нормы выдаткаў на прамтавары ў 1924/25 годзе растуць з магутнасьцю гаспадарак ад 5,52 руб. у малазасеўнай групы да 18,59 руб. многазасеўнай. У апошнім годзе, пры захаваньні тэндэнцыі ўзросту ад вышэйшых засеўных групах, набыцьцё продуктаў прамысловасьці становіцца амаль роўным ў першых трох групах, пры гэтым падушная норма многазасеўнае групы, якая дасягнула да 24,79 руб., амаль што ў паўтара разы перавышае малазасеўную групу, выдатак якой на адну душу дасягнуў у 1925-26 годзе 17.69 р. На такое прыраўненьне падушных норм, відавочна, зрабілі ўплыў прамысловыя заработкі, якія павялічылі фонды малазасеўных гаспадарак.

Пераход ад падушных норм да набыцьця прамтавараў на дзесяціну засеву значна зьмяняе, як мы бачым, рух выдаткаў па засеўных групах.

Крывая набыцьця прамысловай продукцыі пры разрахунку на адну дзесяціну засеву, якая выявіла ў 1924-25 годзе нязначную тэндэнцыю да зьніжэньня з павялічэньнем плошчы засеву, у наступным годзе разка зьніжаецца з узростам засеўнае плошчы паказвае на значную дыфэрэнцыйнасьць патрэб гаспадарак рознае экономічнае магутнасьці.

Канчаючы разгляд галоўнейшых рубрык выдатковага бюджэту, застаецца яшчэ кінуць погляд на выплату падаткаў, якая прадстаўляе значны інтарэс для высьвятленьня вынікаў падатковае політыкі ў вёсцы.

Выдатак на сплату падаткаў сярэдняе сялянскае гаспадаркі, які дасягаў у 1924-25 годзе 25,21 руб. і адымаў 17,1 не выдатковага бюджэту, у наступным годзе зьніжаецца да 15,67 руб., зьменшыўшы, такім чынам, падатковы цяжар да 6,2% ўсяго выдатковага фонду. Разьмеры абкладаньня па тыпах гаспадарак прадстаўляюцца наступнымі данымі: У % да агульнай сумы выдаткаў

Гады У %% да агульнай сумы выдаткаў
II III IV V VI і VII

1924-25г.

1925-26г.


6,0

2,2


14,6

4,8


18,6

5,8


18,7

9,0


22,6

11,1

Найвялікшаму зьніжэньню долі падаткаў у апошні год падпалі тры першых групы гаспадарак. Узрост вагі абкладаньня ў вышэйшых засеўных групах выяўляе большую прогрэсыю падатку ў 1925-26 годзе ў параўнаньні з 1924-25 г.

У разгляданай выдатковай частцы грашовага бюджэту застаецца яшчэ група непадзеленых іншых галін выдатку. Сюды адносяцца рознастайныя выдаткі: плата за арэнду зямлі, скаціны і інвэнтару, купля продуктаў другарадных галін сельскае гаспадаркі, плата страхоўкі і інш. Гэтыя стацьці займаюць даволі віднае месца ў выдатковым бюджэце. — 21,7% у 1924-25 годзе і 19,1% усяго выдатковага фонду ў 1925-26 годзе, пры нязначных хістаньнях удзельнае загі выдаткаў па засеўных групах гаспадарак.

У заключэньне гэтага схэматычнага малюнку грашовае гаспадаркі беларускае вёскі, нам застаецца сказаць некалькі слоў аб суадносінах агульных сум грашовага прыбытку і выдатку па бюджэце. Гэтыя суадносіны зводзяць балянс сярэдняе сялянскае гаспадаркі ў 1924-25 г. з дэфіцытам у 9 кап. Грашовыя астачы ў 1925-26 г. вызначыліся ўжо ў 6,97 руб. на сярэднюю дасьледваную гаспадарку. Засеўная групоўка наступным чынам адбілася на сальдо грашовага балянсу ў рублёх:


  1. Балянс сялянскае гаспадаркі. Весьнік грашовых спраў № 2 — 1926 г.
  2. У далейшым соц.-эконом. групы гаспадарак адзначаюцца аднымі рымскімі лічбамі.
  3. У гэты артыкул уваходзіць і незначная частка прамысловых продуктаў.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.