Грамата РНМ БНР аб даручэньні Кастусю Езавітаву ўступіць у перамовы зь Літвой аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Грамата РНМ БНР аб даручэньні Кастусю Езавітаву ўступіць у перамовы зь Літвой аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі
Грамата
Аўтар: Урад БНР
29 ліпеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 820
Машынапісныя арыгіналы ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 276 (па-беларуску) і 277 (па-француску)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларуская Народная Рэспубліка
Рада Народных Міністроу.
29 Ліпня 1920
№370



Грамата.

Мы, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, іменем Беларускаго Народу упоўнамочываем Старшыню нашай дэлегацыі ў Літву грамадзяніна Константына ЕЗОВІТОВА вайсьці ў перэгаворы з Урадам Літоўскай Рэспублікі аб прызнаньні Літвой Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і па ўсіх пытаньнях выцекаючых з факту прызнаньня.

В.Ластоўскі

Старшыня Рады Народных Міністроу і

заступаючы Міністра Міжнародовых Спрау.

А.Вальковіч

Кіраўнік Канцэлярыі Рады Народных Міністроу.