Грамата РНМ БНР аб даручэньні Аляксандру Галавінскаму ўступіць у перамовы зь Літвой аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі
Выгляд
Грамата РНМ БНР аб даручэньні Аляксандру Галавінскаму ўступіць у перамовы зь Літвой аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі Грамата Аўтар: Урад БНР 29 ліпеня 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 820-821 |
Машынапісныя арыгіналы ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 274 (па-беларуску) і 275 (па-француску) |
Рада Народных Міністроу.
29 Ліпня 1920
№371
Мы, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, іменем Беларускаго Народу упоўнамачываем сябра нашай дэлегацыі ў Літву грамадзяніна А.ГОЛОВІНСКАГО вайсьці ў перэгаворы з Урадам Літоўскай Рэспублікі аб прызнаньні Літвой Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і па ўсіх пытаньнях выцекаючых з факту прызнаньня.
Старшыня Рады Народных Міністроу і
заступаючы Міністра Міжнародовых Спрау.
Кіраўнік Канцэлярыі Рады Народных Міністроу.