Жадаючы быць ў згодзе з векам
Я аб „вышэйшым“ лятуцў.
І мог быць слаўным чалавекам,
Ды не дапяў чаго хацеў.
Ня гнаўся я за капіталам,
Бо скарбаў для душы шукаў.
Жадаў быць верным ідэалам.
І… хвігу ў нос я атрымаў…
Крычаў я гучна аб свабодзе,
Ўрад чародны лаяць сьмеў;
Аб бедным сумаваў народзе,
І… на Лукішках пасядзеў…
Свабоду, равенства і брацтва
Не перастаў датуль лічыць
Законным ўсіх людзей багацтвам
Пакуль ня стаў на Крэсах жыць.
Ад мысьляў сумных каб пазбыцца
А разам і ад бруду места,
Пайшоў я неяк раз памыцца
У лазьню ў Вільні, да Агрэста.
І што ж? Ура! сярод народу
Туды памыцца, што прыйшоў,
Я брацтва, равенства, свабоду, —
Свой ідэал — вось дзе знайшоў!