Госпад нас любіць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Госпад нас любіць

Крыніца: Божая ліра. 1930, Вільня.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Госпад нас любіць! Даў нам збаўленьне,
Госпад нас любіць, любоў дарыць!
(Прыпеў): Дык засьпяваю: Госпад нас любіць,
Госпад нас любіць, любоў дарыць!

Хрыста паслаў Бог мне на збаўленьне,
Хрыста Бог і спас мяне!
Дык засьпяваю і г. д.

Божа Вялікі — сатры нам сьлёзы!
Божа Вялікі шкадуеш нас!
Дык засьпяваю і г. д.

Як Ты са мною — вяліка радасьць!
Як Ты са мною — вясе́люся! —
Дык засьпяваю і г. д.

Любіць хачу я, мой Ойча добры!
Любіць хачу я, — бо любіш Ты! —
Дык засьпяваю і г. д.