Голуб

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Голуб
Верш
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: http://rv-blr.com/verse/show/54083


Я паслаў бы, голуб,
Цябе ў любы край,
Дзе маё каханне,
Дзе мой светлы май.

Мо б занёс праз далеч
Мілай колькі слоў:
Лейлі, ты мне люба,
Жыў я і здароў.

Я сказаў бы, голуб:
Мчыся ў добры час,
Між дзяўчат пазнаеш
Мілую ты ўраз.

Твар яе журлівы,
Хоць на вуснах — смех.
І сядзіць самотна
Між людскіх уцех.

Ты яе пазнаеш,
Бо яна — адна,
Самая з наймілых
Мілая яна.

Што яна — красуня,
Слова нават дам.
Ну, а ці сумуе…
Ты убачыш сам.