Глянь Божа…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Глянь Божа…
Верш
Аўтар: Сяргей Сарока
1931 год
Крыніца: Часопіс «Сьветач Беларусі», № 2 (5), кастрычнік 1931 г., б. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Глянь Божа…


Глянь Божа на нашу зямліцу,
Народ Беларускі ў няволі,
Што Вольнага Заўтра зарніцу
Чакае ўжо сотні год болей…

Глянь Божа, як слуг Тваіх раці
Хрыста для Хрыста расьпінаюць,
Жывуць, каб нягоднасьць сшыраці
Законам Хрыста і Сінаю.


С. С.