Вітаю Усебеларускі з’езд…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Вітаю Усебеларускі з’езд...)
Вітаю Усебеларускі з’езд…
Аўтар: Пётра Крачэўскі
4 сьнежня 1917
Пераклад: Nejurist
Крыніца: Газета «Белоруская рада», № 5, с. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вітаю Усебеларускі з’езд, як правамоцны орган, які выражае волю ўсяго Беларускага народу і зычу яму як найлягчэй і без болю правесці аперацыю адраджэння Беларусі, не ўжываючы тапароў мяснікоў, а з дапамогай тонкіх хірургічных інструмэнтаў народных ведаў, любові да Беларускага працаўніка, які шмат адпакутаваў без зямлі і волі.

У добры час, народныя выбраннікі!

Вашыя імёны незабыўнымі рысамі будуць адбітыя ў сэрцах народа.

Гадзіна прабіла! І над Беларуссю узышло сонца свабоды і святой вольнай працы на карысць Радзіме.

Палітычны, эканамічны і бытавы уклад нашага жыцця, чужы ў корані ідэям капіталізму, яго нават не кранулася разбуральная атрута гандлёвых прадпрыемстваў, акрамя простага абмену прадуктаў, патрабуе ад выканаўцаў волі Беларускага народу асаблівай адказнасці. Беларус ніколі не стаяў на дарозе сквапных абрусіцеляў, паланізатараў і іншых каланізатараў свайго краю. Ён быў вечным працаўніком на сваёй зямлі, земляробам, - дэмакратам чыстай крыві і як дзіця прыроды быў чысты і бязвінны.

Наш абавязак, каб не падмануць яго ў самых лепшых надзеях, не забрудзіць ягонай чысціні і бязвіннасці – стварыць ідэальна-справядлівы лад, як узнагароду за ягоныя доўгія пакуты.

Хто, амаль пад бесперапынным прыгнётам гвалту, на працягу некалькіх стагоддзяў, у цёмную эпоху уніі і іншых кампрамісных угодаў паміж усходам і захадам – захаваў нам у чысціні сваю мову і веру бацькоў? – Беларус – той самы, якога Вы перад сабой не бачыце. Толькі цуд мог даць яму сілу ўстаяць перад спакусай і абяцанкамі каталіцкіх езуітаў, не гледзячы на адступніцтва і амаль здраду ягоных інтарэсаў, незацікаўленай у жыцці Беларусі – Вялікарускай царквы. І тут ён быў апорай сваёй народнасці і веры. Пакутнік народ заслужыў сабе права на волю і ў царкве. Золата і раскоша Вялікарускіх храмаў і іхнае ўбоства ў Беларусі – яскравы прыклад несправядлівасці размеркавання лепты прыхаджан паміж сынамі царквы. Пра астатняе няма чаго і гаварыць, нават у сябе на радзіме ў Мінску першыя арганізацыі Беларусі павінны былі туліцца на задворках, між тым як чужыя нам прыхадні занялі ўсе лепшыя народныя будынкі і толькі ў апошні час, ледзь-ледзь удалося адваяваць сабе права на памяшканне ў былым губернатарскім доме. Хай не будзе гэтага.

Дарогу гаспадару Беларусі — Беларускаму народу!

4/XII/17 г.

  Гэты твор з’яўляецца перакладам і мае асобны прававы (ліцэнзійны) статус адносна карыстанай аховы аўтарскіх правоў на арыгінальны змест.
Арыгінал:

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.
 
Пераклад:

Гэты твор пашыраецца на умовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 Unported, якая дазваляе вольнае карыстаньне, пашырэньне й стварэньне вытворных з гэтага твораў згодна з умовамі прытрымліваньня і пазнакі ліцэнзіі ды аўтара арыгінальнага твора. Усе вытворныя творы будуць абараняцца той жа самай ліцэнзіяй, што й гэты.