Перайсці да зместу

Вікікрыніцы:Вікікрынізатар

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вікікрынізатар

    Тут пададзеныя звесткі пра працу Вікікрынізатара. Гэты інструмент прызначаны для вычытвання празаічных тэкстаў.

    Інструмент „Вікікрынізатар прызначаны для апрацоўкі свежых распазнаных старонак, якія яшчэ не маюць вікі-фарматавання. Каб яго ўключыць, трэба ў наладах паставіць птушачку насупраць „Вікікрынізатар“ і націснуць „Захаваць“.

    Як карыстацца?

    [правіць]
    • адкрываем новую старонку ў кнізе, якая яшчэ не аблічбавана.
    • ціснем на „Аблічбаваць тэкст“ (выкарыстоўваем рухавік Tesseract з выбранай беларускай мовай) — прыклад.
    • пасля гэтага адразу ж ціснем на кнопку Вікікрынізатара (першая фаза). Ён выпраўляе хібы OCR і дадае шаблоны {{Водступ}} перад абзацамі — прыклад.
    • вычытваем усё і робім неабходныя ручныя праўкі (разбіўка на радкі ў тэксце пакуль што супадае з разбіўкай на радкі ў папяровай кнізе, і гэта якраз зручна) — прыклад.
    • яшчэ раз ціснем на кнопку Вікікрынізатара (другая фаза), каб напрыканцы аб’яднаць радкі, дадаць неразрыўныя прагалы злева ад працяжнікаў і аўтаматычна перанесці зноскі — прыклад.
    • увесь гэты працэс займае ўсяго некалькі хвілін, бо колькасць неабходных аперацый ручнога рэдагавання тэксту значна зменшана.

    Толькі пасля ўсяго гэтага дадаем адмысловыя шаблоны і да т. п. Для работы з тэкстам пасьля гэтага этапу існуе іншы інструмэнт Вікіфікатар.

    Як гэта выглядае?

    [правіць]
    Налады Tesseract OCR. Ціснем на „Аблічбаваць тэкст“.
    Вынік працы Tesseract OCR. Далей ціснем на іконку Вікікрынізатара (другая злева на панэлі).
    Вынік працы Вікікрынізатара. Далей ужо рэдагуем тэкст самастойна. У самым канцы ціснем на яшчэ адзін раз, каб выправіць разрывы радкоў.

    Сінтаксічная падсветка (яшчэ адзін карысны гаджэт) і спэлчэкер браўзера дапамагаюць лёгка бачыць месцы, якія патрабуюць асаблівай увагі падчас рэдагавання. У якасці прыкладу была ўзята Старонка:Амок_(1929).pdf/26.

    Эфекты Вікікрынізатара

    [правіць]

    Зноскі

    [правіць]

    Калі ў тэксце сустракаецца нешта накшталт 1), а знізу старонкі ёсць параграф, які таксама пачынаецца з 1), то гэта меркаваная зноска. Ніжні параграф аўтаматычна абрамляецца тэгам <ref></ref> і замяняе 1) у тэксце. Замест 1 можа быць любая іншая лічба або *. Вось прыклад аўтаматычнай замены адразу двух зносак на адной старонцы.