Вікікрыніцы:Выявы
Гэтыя правілы тычацца выкарыстаньня выяваў у беларускіх Вікікрыніцах: крытэры ўключэньня, загрузку ў Вікісховішча, пагадненьні па найменьнях і парадкаваньні.
Інфармацыю па атрыманьні, канвэртаваньні і загрузцы ілюстрацыяў можна знайсьці на Даведка:Дадаваньне выяваў.
Крытэры ўключэньня
[правіць]- Выявы ў Вікікрыніцах павінны адпавядаць аўтарскаму праву.
- Выявы ўзораў, фатаздымкі й іншы ілюстраваны зьмест у творы:
- выява, патрэбная для паказу часткі дакумэнту: дыяграма, ілюстрацыя, фатаздымак ды іншы зьмест арыгінальнага твору;
- сканы, выкарыстоўваныя для распазнаваньня, вычыткі і праверкі арыгінальнага дакумэнту.
- Могуць адпавядаць іншыя выявы:
- дэкаратыўныя элемэнты, прысутныя ў арыгінале, дызайны тытульных літараў, розныя арнамэнты.
- фатаздымак аўтара на старонцы пра яго;
- выява, непасрэдна датычная твору, напрыклад фатаздымак падзеі, на якой адбывалася прамова.
- Непрыдатныя выявы — такія, што не ўваходзяць у арыгінальны дакумэнт; ускосна датычныя творы — не павінны ўключацца на старонку. Выявы, зьвязаныя з творамі Вікікрыніцаў, захоўваюцца ў Вікісховішчы, Вікіпэдыі ды іншых праектах Вікімэдыі.
Загрузка
[правіць]Куды загружаць
[правіць]Калі дазваляюць умовы аўтарскага права, выявы варта загружаць у Вікісховішча (глядзіце тамтэйшую старонку загрузкі), шматмоўнае сховішча файлаў, якімі могуць карыстацца ўсе праекты Вікімэдыі.
Найменьне выяваў
[правіць]Выявы павінны мець зразумелую, інфарматыўную назву. Першай трэба пазначыць найбольш спэцыфічную інфармацыі, а пасьля неадназначную. Напрыклад, „Page 002 (Punch, 17 July 1841).png“ або „I’d be a butterfly (Punch, 17 July 1841).png“. Гэткі спосаб робіць больш зручным карыстаньне катэгорыямі, бо выявы будуць пазначацца такім чынам: „Page 002 (Punch, 17 …“.
Выявы, якія ў будучыні могуць мець новыя выданьні (скажам, выявы ў такіх рэгулярна абнаўляных працах, як Кніга фактаў ЦРУ), трэба называць з улікам вэрсіі ці году. Напрыклад, „Старонка 057 (Кніга фактаў ЦРУ, 2007).jpg“.
Апісаньне
[правіць]У апісаньні выявы варта запоўніць альбо шаблён {{Кніга}}, альбо {{Інфармацыя}}; пра гэта патлумачана на старонцы загрузкі Вікісховішча. Каб унікнуць якога-кольвек непаразуменьня, калі ласка, уводзьце падрабязнае апісаньне; загружаныя ў Вікісховішча выявы падлягаюць правілам праекту, і іх можа рэдагаваць карыстальнік, які ня ведае пра патрабаваньні ці выкарыстаньні файлаў у Вікікрыніцах.
Намагайцеся падаць такую інфармацыю (калі яна вядомая):
- тып выявы (скан, партрэт і інш.);
- аўтар;
- дата;
- ліцэнзійны статус;
- нумар старонкі (калі датычыць);
- іншыя рэлевантныя дэталі.
Напрыклад, „Гэта скан старонкі ' (старонкі 38-39) Даніеля Мартына з ілюстрацыямі Леанарад ДэРазьера. Арыгінальная кніга выдадзеная ў 1919, таму паводле законаў ЗША знаходзіцца ў грамадзкім набытку.“
У дадатак заўсёды пазначайце сканаваную ці арыгінальную выяву шаблёнам {{арыгінал}}, каб карыстальнікі Вікісховішча ведалі, што рэдагаваць яе ня варта.
Катэгарызацыя і галерэі
[правіць]Усе выявы маюць быць катэгарызаваныя, а ў некаторых выпадках і зьмешчаныя ў галерэі. Пад „галерэяй“ разумеем старонку, якая катэгарызуе зьвязаныя выявы, каб у катэгорыі выступаў толькі адзін твор, а ня ўсе выявы пра яго.
Калі ў творы ілюстрацыяў багата, зручней будзе стварыць у Вікісховішчы катэгорыю зь ягонай назвай; тады можна гэтыя выявы катэгарызаваць паводле мастака, аўтара і тэматыкі.
Ніжэйпададзеная табліца падсумоўвае агульнапрынятую практыку што да выяваў. Курсіўныя тэрміны трэба замяніць адпаведнай інфармацыяй.
Тып выявы | Катэгарызацыя |
---|---|
Сканы асобных старонак | Уключаюцца ў катэгорыю „Назва твору“, якая ўключаецца ў „Творы Імя аўтара (па-беларуску)“, якая ўключаецца ў „Сканаваныя беларускія тэксты“ і „Імя аўтара“ (калі такая існуе). |
Кніжныя вокладкі | Уключаюцца ў катэгорыю „Вокладкі беларускіх кніг“ і „Творы Імя аўтара (па-беларуску)“, якая ўключаецца ў „Сканаваныя беларускія тэксты“ і „Імя аўтара“ (калі такая існуе). |
Партрэты аўтараў | Уключаюцца ў катэгорыю „Імя аўтара“, якая ўключаецца ў „Літаратары“ і „Асобы паводле імені“. |
Глядзіце таксама
[правіць]- Даведка:Дадаваньне выяваў — пакрокавыя інструкцыі па загрузцы і выкарыстаньня выяваў у Вікікрыніцах