Вясновая прыстань
Jump to navigation
Jump to search
Вясновая прыстань Верш Аўтар: Нгуен Чай Пераклад: Рыгор Барадулін |
* * *
Бераг — зялёны дым,
прыстань таксама зялёная.
Дождж вясновы прайшоў,
поўня ў нябёсы грукае.
Рэдка хто шпацыруе
па глухаманістых сцежках.
На прыбярэжным пяску
сонны човен поўніцца скрухаю.