Вясна (Лучына — З вясновым дыханием ажылы…)
Jump to navigation
Jump to search
Вясна Верш Аўтар: Янка Лучына |
http://yankalychina.ru/categories/1.htm |
3 вясновым дыханием ажылы
Свет разнамаісціцца хмуры,
Збудзіліся сэрцы і сілы,
Ачнуліся грудзі для буры.
Усё маладое душою,
Амытае радасным раннем,
Спяшае да росту, да бою
3 бадзёрым вясновым дыханием.
Усё, што чакае збавення,
Грыміць ланцугамі з адхланнем,
Парваць хоча мулкія звенні
3 жывучым вясновым дыханием.