Перайсці да зместу

Вянок (1914)/Место/Сеў хлопчык с шкляначкай…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Завіруха ⁂ Сеў хлопчык с шкляначкай…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Ад сьпекі пышуць дахі і асфальт…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнага ганку…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Сеў хлопчык с шкляначкай ля вулічнаго ганку
І выдувае з мыла пузыры.
Вясёлкаю гараць яны ў зіяньні ранку,
Ўзлетаючы ў паветрэ да гары.

І заварожэны шматфарбнаю красою,
Са спрытнасьцю і хцівасьцю ката
Хапае хлопчык іх няжорсткаю рукою,
А застаецца ў ёй—адна слата.