Вязень (Пушкін/Багдановіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Вязень
Верш
Аўтар: Аляксандр Пушкін
Пераклад: Максім Багдановіч
Крыніца: knihi.com
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вязень (Пушкін).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Сяджу я ў турме за рашоткай гады.
Узросшы на волі арол малады,
Друг сумны мой, машучы моцным крылом,
Крывавую страву клюе пад акном,

Клюе і кідае, глядзіць ён ў вакно
І нібы задумаў са мною адно;
Завёць мяне крыкам, паглядам сваім
І хоча прамовіць: «Давай уляцім!

Мы — вольныя птушкі; пара брат, пара!
Туды, дзе за хмарай бялее гара,
Туды, дзе сінеюць марскія края,
Туды, дзе гуляем… сам вецер ды я!..»

1822