Перайсці да зместу

Выбраныя вершы (Чарот, 1925)/Чырвоныя вясьнянкі/Чырвоныя вясьнянкі/Змрокам ціхім сьпеў салаўіны…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
3. Заводаў гук і гучны гоман… 4. Змрокам ціхім сьпеў салаўіны…
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1925 год
Зямлю цалуе неба сінь

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




4.

Змрокам ціхім сьпеў салаўіны…
Гай шапоча кустам альховым…
Ён прыехаў — рыцар машыны —
Кахацца з дзяўчынай вясковай.

Посьле кросен з беленькім тварам…
Спадабае хлопец рабочы…
Сэрца спуджана лічыць удары,
Паўнюткі агню яе вочы.

Прыхіліўшыся к грудзям кажа
Ён дзяўчыне слодачы словы,
Доўгіх косаў злотная пража
Спавіла іх разам галовы.

Зазьвінела даль адгалосам,
Сьпевам гучным аб новым шчасьці.
Срэбны конь па небу пранёсься,
На зямлю ён хоча упасьці.

Сакавік, 23 г.