Вол бушуе
Выгляд
| Вол бушуе Народная песня Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с. |
| Беларуская вяснянка, запісаная Ісакам Сербавым у 1911 г. у в. Жыцік Слуцкага раёна Мінскай вобласці // Анталогія беларускай народнай песні. Мінск, 1975. № 12. Веснавая. |
Вол бушуе — вясну чуе,[1]
Воран крача — сыра хоча.
Воран крача — сыра хоча,
Дзеўка плача — замуж хоча.
— Не бушуй, воле, пойдзеш ў поле
Да і ў полі наарэшся.
Не плач, дзеўка, пойдзеш замуж
Да (й) за мужам нажывешся.
Наараўся вол, улёгся,
Воран крача, сыра з’еўшы.
Воран крача, сыра з’еўшы,
Дзеўка плача, сына меўшы.
- ↑ Кожны першы радок паўтараецца двойчы.