Вечар (Багдановіч — 1910)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Зьмяіны цар Вечар
Аўтар: Максім Багдановіч
Крыніца: Багдановіч М. Поўны збор твораў у 3 тамах. Т. 1. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. Ст. 222
Мая душа


На небе месяц ўстаў зялёны
І хутка стане снегавым.
Над лесам, дзе шапочуць клёны,
У небе месяц ўстаў зялёны…

Ўсё спіць. Ня бачыць свет стамлёны,
Што, свецячы праз хмарак дым,
У небе месяц ўстаў зялёны
І хутка стане снегавым.