Веснапесьні (1929)/У цэлі расселісь халодныя змрокі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На прагулцы ⁂ (У цэлі расселісь халодныя змрокі…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Бразнулі з грукатам дзьверы…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: У цэлі расьселісь халодныя змрокі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

У цэлі расселісь халодныя змрокі,
Праз краты спусьцілісь панурыя цені…
Думкі паплылі далёка, далёка —
(Вечар вясеньні прынёс лятуценьні).
Сьцішна маёвая ноч наступае,
Зоркі у небе ужо забялелі…
Думкі вітаюць у сонечным краі…
Цёмна у цэлі, ціха у цэлі.

1928 г.