Ваўкалакі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Ваўкалакі
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/71903


Ваўкалакі цёмна ноччу
З дамавін выходзяць
I лятаюць скрозь па сьвеце, –
Сабе жэр знаходзяць:
Дзе старое ці малое
Сьпіць у сьне глыбокім,
Ваўкалака падсьцігае
Ненасытным вокам.
Не пачуеш, як узьляжа
На грудзях навала,
Не пачуеш, як ён з сэрца
Высьсе кроў памалу.
Галасіста ж па сьвітаньню
Засьпяваюць пеўні –
Ваўкалака адлятае
Неахвотна гнеўны.
Па старонцы роднай здаўна
Ваўкалакі ходзяць,
Але ж пеўні не сьпяваюць,
Слонка не ўзыходзіць!..